Вайсковыя могілкі ў Шуміліне — вайсковае пахаванне ў Шуміліне Віцебскай вобласці.

Апісанне Вайсковыя могілкі знаходзяцца на вуліцы Кароткіна, у гарадскім парку. Тут пахаваны 63 савецкія воіны, якія загінулі ў баях за вызваленне раёна ад нямецкіх войск. Сярод пахаваных — Герой Савецкага Саюза Аляксей Емяльянавіч Талмачоў.

У пасляваенныя гады на могілках пахавана яшчэ 7 чалавек, сярод іх — камісар партызанскай брыгады імя У. І. Леніна, сакратар Сіроцінскага падпольнага райкама КП(б)Б Віцебскай вобласці Антон Уладзіміравіч Сіпко.

У 1956 годзе на могілках пастаўлены помнік — двухфігурная скульптурная кампазіцыя.

Літаратура Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 465.

Катэгорыя:Брацкія магілы Беларусі Катэгорыя:Культавыя збудаванні Шуміліна Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:1944 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1944 годзе