О́тан Ге́дэман (; 29 красавіка 1887, в. Мнішчызна, Рэчыцкі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя, цяпер Васілевічы, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць — 18 мая 1937, Вільня, Польская Рэспубліка) — беларускі і польскі гісторык, краязнаўца, педагог.

Біяграфія Нарадзіўся ў ваколіцах Мінска ў сям’і датчаніна Магнуса Яна Гедэмана і полькі Ядвігі з Андрыеўскіх. Бацька працаваў інжынерам-меліяратарам. Скончыў гімназію ў Гомелі, за ўдзел у рэвалюцыйным руху выключаны з Кіеўскага ўніверсітэта. Вярнуўся ў бацькоўскі фальварак пад Гомелем. Пасля сканчэння Першай сусветнай вайны бальшавікі адабралі маёнтак, і Отан з жонкай і дзецьмі з’ехаў у II Рэч Паспалітую. З 1922 года працаваў настаўнікам гісторыі ў Браслаўскай гімназіі. З пачатку 1930-х — у Друі.

Хварэў на сухоты. Памёр у Вільні пасля перанесенай аперацыі.

Дзейнасць Збіраў матэрыялы па гісторыі Браслаўшчыны, сярэдняга Падзвіння, Белавежскай пушчы. Выдаў кнігі пра Дзісну, Друю, Глыбокае, Браслаў, Браслаўскі паветГ. А. Каханоўскі. Гедэман Ота Магнусавіч //  — С. 503. На старонках месячніка «Echa Leśne» змяшчаў артыкул па гісторыі Белавежскай пушчы, складзеных на аснове архіваў. Апошняя праца пра Белавежскую пушчу пабачыла свет ужо па яго сконе.

Творы Historja Powiatu Brasławskiego (1930) Dawne puszcze i wody (1934) Dzisna i Druja. Magdeburskie miasta (1934) Graf Manuzzi (1935) Głębokie. Szkic dziejów (1935) Testamenty brasławsko-dziśnienskie XVII—XVIII wieku jako źródło historyczne (1935) Szkoły walerjanowskie X.X. Pijarów łużeckich (1937) Dzieje puszczy Białowieskiej w Polsce przedrozbiorowej w okresie do 1798 roku (1939, pracę ukończył Wiktor Hartman)

Ушанаванне памяці У 2012 годзе на будынку Браслаўскага гісторыка-краязнаўчага музея адкрытая памятная дошка Отану Гедэману.

Літаратура

Спасылкі Энцыклапедыя Белавежскай пушчы Отан Гедэман і яго кнігі па гісторыі Віленшчыны Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі Польшчы Катэгорыя:Педагогі Польшчы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Рэчыцкім раёне Катэгорыя:Памерлі ад туберкулёзу