Ракаве́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Ракаўцы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 31 сакавіка 1958 года да сельсавета далучана частка скасаванага Лашанскага сельсавета (2 населеныя пункты: Драздзішкі і Кунцаўшчына)Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 3.. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 20 красавіка 1962 года ў склад сельсавета з Крэўскага сельсавета перададзены 15 населеных пунктаў (Ардашы, Арляняты, Балобаны, Біцяняты, Вішнёўка, Вярэбушкі, Гайлешы, Каранды, Копцевічы, Куты, Малявічы, Навасёлкі, Равок, Чатыркі і Янушы), наўзамен у склад Крэўскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Вавукі, Дойнеўцы, Ермакі, Клышкі, Крыўск, Кунцаўшчына, Мікулеўшчына, Ракаўцы і Ракуцева), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ардашы, сельсавет перайменаваны ў Ардашынскі сельсаветРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 красавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978)..

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Смаргонскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1962 годзе