Іван Сямёнавіч Бірукоў (нар. , в. Масалоўка, Тамбоўская вобласць — , Бешанковіцкі раён) — Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія 23 чэрвеня 1944 года пад час прарыву абароны непрыяцеля каля вёскі Сіроціна (цяпер Шумілінскага раёна) гвардыі старшы лейтэнант Бірукоў арганізаваў кіраванне падраздзяленнямі і іх забеспячэнне ў баі.
24 чэрвеня 1944 года ён з групай байцоў батальёна фарсіраваў пад шквальным агнём праціўніка Заходнюю Дзвіну каля вёскі Дварышча Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці і захапіў плацдарм, адбіўшы дзесяць контратак варожай пяхоты і танкаў. Памёр у баю.
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена пасмяротна 22 ліпеня 1944 годаБирюков, Иван Семёнович.
Пахаваны ў брацкай магіле вёскі Узрэчча.
Літаратура Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
Катэгорыя:Пахаваныя ў Бешанковіцкім раёне Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны