Распаўсюджванне COVID-19 у Грузіі пачалося 26 лютага 2020 года, калі быў зарэгістраваны першы выпадак заражэння каранавіруснай інфекцыяй у краіне. Заражаным аказаўся грамадзянін Грузіі, які прыехаў з Ірана.
Паводле афіцыйнай статыстыкі, на 31 сакавіка ў Грузіі пацверджаных выпадкаў інфікавання — 108, сярод іх ачунялі — 21, у рэжыме каранціну — 4995, пад наглядам — 278.
З 1 сакавіка ў Грузіі часова адмянілі правядзенне масавых мерапрыемстваў.
10 сакавіка ў рамках прэвенцыі распаўсюджвання каранавіруса, у муніцыпалітэце Гардабані адмовіліся святкаваць «Наўруз Байрам» шматлюднымі мерапрыемствамі.
Станам на 2023 год у краіне зафіксавана 1,8 млн выпадкаў заражэння, у тым ліку 17 тысяч смерцяў"Coronavirus Pandemic (COVID-19)"..
Заўвагі
Катэгорыя:Пандэмія COVID-19 Катэгорыя:2020 год у Грузіі Катэгорыя:Катастрофы ў Грузіі Катэгорыя:Ахова здароўя ў Грузіі