Закрытае акцыянернае таварыства «Еўрабанк» — былы камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь, які існаваў у 2009—2015 гадах.

Банк спецыялізаваўся на прадастаўленні разлікова-касавага абслугоўвання прадпрымальнікам і юрыдычным асобам, абмене валют. Не ўваходзіў у склад банкаўскага холдынгу альбо банкаўскай групы.

Акцыянеры Акцыянернае таварыства «Euroset Holding S.A.» (Швейцарыя) — 99,9995 %

Рэквізіты МФА 153001888, УНП 807000148, АКПА 377797455000.

S.W.I.F.T.: EUBK BY2X. Тэлекс: 252086 EURO BY.

Рэгістрацыйны нумар у Адзіным дзяржаўным рэгістры № 807000148.

Гісторыя Першапачаткова створаны ў 2008 годзе як прыватнае ўнітарнае прадпрыемства ў складзе ААТ «Гандлёвы дом „Ждановічы“». 9 верасня 2009 года зарэгістраваны пастановай Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь № 150 як закрытае акцыянернае таварыства «Еўрабанк».

24 мая 2013 года 99,9995 % акцый «Еўрабанка» былі перададзены за еўра АТ «Euroset Holding S.A.» (Швейцарыя), канчатковы бенефіцыяр — літоўскі прадпрымальнік Andrus UrbonasЛітовец набыў самы маленькі банк Беларусі // Наша Ніва. — 2013. — № 21 (810). — 5 чэрвеня. — С. 5..

13 жніўня 2015 года Агульны сход акцыянераў ухваліў Рашэнне закрыць банк. 6 жніўня 2015 года была адклікана банкаўская ліцэнзія. 20 ліпеня 2021 года праўленне Нацыянальнага банка Беларусі зацвердзіла Пастанову № 208 аб выключэнні «Еўрабанка» з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Былыя банкі Беларусі Катэгорыя:Зніклі ў 2015 годзе