Брацкія могілкі — вайсковае пахаванне ў гарадскім пасёлку Ушачы Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Савецкай.

Апісанне Пахаваны 82 партызаны, падпольшчыкі і воіны Чырвонай арміі, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Сярод пахаваных — камісар партызанскай брыгады імя В. І. Чапаева, сакратар Ушацкага падпольнага райкама КП(б)Б Іван Фёдаравіч Каранеўскі, начальнік штаба партызанскай брыгады імя У. І. Леніна Аляксандр Кузьміч Ізафатаў, начальнік штаба атрада імя Л. М. Даватара партызанскай брыгады 2-й Ушацкай імя П. К. Панамарэнкі У. В. Ганчароў, начальнік пагранзаставы Ф. П. Кудраўцаў, трэці сакратар Ушацкага падпольнага райкама партыі С. Б. Брокар.

У 1958 годзе на могілках пастаўлены помнік — скульптура воіна і надмагільныя пліты.

Літаратура — С. 423. Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна / рэдкал. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн., 2003. — С. 380.

Катэгорыя:Брацкія магілы Ушацкага раёна Катэгорыя:Ушачы Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:1944 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1944 годзе