Вольга Уладзіміраўна Петрашова (нар. , Кізел, Пермская вобласць, РСФСР) — беларускі педагог, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIСведения о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь шестого созыва 11 сентября 2016 года по Могилевской области і VII скліканняўСведения о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва 17 ноября 2019 года по Могилевской области .

Біяграфія Нарадзілася 27 снежня 1968 года ў г. Кізел Пермскай вобласці РСФСР.

Скончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».

Працавала настаўнікам пачатковых класаў Батаеўскай пачатковай школы Хоцімскага раёна, настаўнікам рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 2 г. Хоцімска, інспектарам школ аддзела адукацыі Хоцімскага райвыканкама, загадчыцай дзіцячага садзіка № 3 г. Хоцімска, выконваючым абавязкі намесніка старшыні, намеснікам старшыні Хоцімскага райвыканкама па сацыяльных пытаннях і інфармаванні, намеснікам начальніка ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама, намеснікам старшыні Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў.

З'яўлялася дэпутатам Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га і 27-га скліканняў.

З’яўлялася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, была членам Пастаяннай камісіі па міжнародных справах, уваходзіла ў склад рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Каралеўства Бельгія.

У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання з’яўляецца намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справахПетрашова Вольга Уладзіміраўна .

Старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў і пярвічнай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

17 студзеня 2023 года прызначана першым намеснікам адказнага сакратара Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і РасііРэктары ВНУ, мясцовая вертыкаль і ратацыі ў кіраўніцтве міністэрстваў. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні.

Асабістае жыццё Замужам, мае сына і дачку.

Узнагароды падзяка і падзячныя пісьмы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровыя граматы Парламентскага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, медаль «100 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі», медаль «110 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі», медаль «115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі».

Катэгорыя:Дактары медыцынскіх навук Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання