Дро́жджава-вінаку́рны заво́д Лю́банскага — комплекс будынкаў у Мінску, гістарычным раёне Серабранскія Млыны. Месціцца на вуліцы Маякоўскага, 79.
Гісторыя Завод на Ігуменскім тракце збудаваны на мяжы XIX—XX стагоддзяў, адкрыты ў 1903 годзе. Належаў Яўстахію Любанскаму, гаспадару Лошыцы. Тут жа быў невялікі рэктыфікацыйны завод, дзе рабілася ачыстка спірту. З 1908 года арандаваўся Фундылёрам і Іргерам, якія ўсталявалі тут паравы рухавік. У 1913 годзе на заводзе працуе каля 40 чалавек. Напярэдадні Першай сусветнай вайны манапалістычнае аб’яднанне дражджавікоў распалася, завод закрыўся. За савецкім часам маёмасць нацыяналізаваная. Будынкі прадпрыемстваў у канцы XX ст. былі занятыя пад карпусы Даследчага электрарамонтнага завода. Напрыканцы 2025 года распачалася рэстаўрацыя комплекса, былі знесеныя ўсе прыбудовы савецкага часу.
Літаратура
Шыбека З.В., Шыбека С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С.М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. — 341 с. асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска Катэгорыя:Славутасці Мінска