Рыгор Іванавіч Спольнік (нар. , Белгародская вобласць — , Бешанковіцкі раён) — Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія
У 1926—1928 гадах праходзіў тэрміновую службу ў шэрагах Чырвонай Арміі. Другі раз быў прызваны ў чэрвені 1941 года.
Улетку 1943 года ваяваў на Варонежскім фронце, прымаў удзел у Курскай бітве, дзе ўдзельнічаў у абарончых баях на паўднёвай частцы Курскай дугі. Удзельнічаў у Белгародска-Харкаўскай аперацыі, вызваленні Левабярэжнай Украіны.
З лістапада 1943 года па сакавік 1944 года ўдзельнічаў у абарончых, а затым наступальных баях на тэрыторыі Пскоўскай вобласці.
Асабліва вызначыўся падчас правядзення Віцебска-Аршанскай аперацыі, як складовай часткі Беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён».
24 чэрвеня 1944 года на чале свайго аддзялення пад агнём у ліку першых пераправіўся на левы бераг ракі Заходняя Дзвіна ў раёне вёскі Мамойкі Бешанковіцкага раёна. Пры абароне плацдарма памёр у баі.
Пахаваны ў брацкай магіле гарадскога пасёлка БешанковічыБрацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Бешанковіцкі раён, г. п. Бешанковічы.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 ліпеня 1944 года быў удастоены высокага звання — Герой Савецкага СаюзаСпольник, Григорий Иванович.
Літаратура Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Белгародскай вобласці Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя ў Бешанковічах Катэгорыя:Савецкая гвардыя