Герб Буда-Кашалёва — афіцыйны геральдычны сімвал горада Буда-Кашалёва Гомельскай вобласці. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь  года № 86.

Апісанне У іспанскім шчыце дзевяць роўнавялікіх перавязей зялёнага і чорнага колераў з правага верхняга ў левы ніжні вугал. У цэнтры выява залатога звана.

Залаты звон Буда-Кашалёва размешчаны на фоне чорна-зялёных перавязкаў, якія з’яўляюцца так званымі першараднымі геральдычнымі фігурамі і вельмі распаўсюджаны як у беларускай, так і міжнароднай геральдыцы.

Герб быў зацверджаны рашэннем Буда-Кашалёўскага раённага Савета дэпутатаў 27 снежня 2001 года № 58. Аўтар і мастак герба і сцяга М. М. Елінская.

Гл. таксама Сцяг Буда-Кашалёва

Катэгорыя:Буда-Кашалёва Буда-Кашалёва