Ірыней (свецкае імя Міраслаў Гаўрылавіч; — ) — 45-ы патрыярх сербскі. Абраны 22 студзеня 2010 года.
Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Відава, пры хрышчэнні атрымаў імя Міраслаў. У 1951 годзе скончыў духоўную семінарыю ў Прызрэне. Затым скончыў багаслоўскі факультэт Белградскага ўніверсітэта і аспірантуру пры багаслоўскім факультэце Афінскага ўніверсітэта. Па заканчэнні ўніверсітэта служыў у арміі.
У кастрычніку 1959 года прыняў манаскі пострыг ад Патрыярха Сербскага Германа ў манастыры Ракавіца з нарачэннем імя Ірыней.
З 1959 года па 1968 год — выкладчык Прызрэнскай семінарыі. З 24 кастрычніка 1959 года — іерадыякан. З 27 кастрычніка 1959 года — іераманах.
У маі 1974 года абраны вікарным епіскапам Патрыярха Сербскага. Кіраваў Сербскай праваслаўнай царквой з 2010 года.
Памёр ва ўзросце 90 гадоў з прычыны ўскладненняў, выкліканых заражэннем каранавірусам.
Катэгорыя:Кавалеры ордэна РПЦ Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра 1 ступені Катэгорыя:Памерлі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19 Катэгорыя:Праваслаўныя патрыярхі Катэгорыя:Сербская праваслаўная царква