Тамаш (Фама) Міхайлавіч Грыневіч (1815, Ніжняя Тошчыца, Рагачоўскі павет — , Рагачоў) — паэт, камандзір атрада ў Рагачоўскім павеце ў часе Паўстання 1863—1864 гадоў.
Біяграфія
Нарадзіўся ў маёнтку Ніжняя Тошчыца (цяпер — Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці). Каталік. Пляменнік памешчыка Івана Нікадзімавіча Грыневіча, уладальніка сядзібы Чырвоны Бераг.
У 1834—1844 гадах — на вайсковай службе. Выйшаў у адстаўку ў чыне штабс-ротмістра і пасяліўся ў родавым маёнтку Верхняя Тошчыца Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні (цяпер — Быхаўскі раён Магілёўскай вобласці).
Падчас паўстання 1863—1864 гадоў у красавіку 1863 года Грыневіч арганізаваў паўстанцкі атрад у Рагачоўскім павеце і стаў яго камандзірам. Месцам збору была вызначана яго сядзіба ў Верхняй Тошчыцы. Адтуль паўстанцы планавалі замацавацца ў лясах паміж Дняпром і Друццю, узняць жыхароў навакольных каталіцкіх прыходаў і дзейнічаць у паўднёвым напрамку ад Магілёва. Да атрада далучылася некалькі дзясяткаў чалавек, пераважна прадстаўнікі аколічнай шляхты з Антушаў, Сенажатак, Чарцёжа і Марусенек, размешчаных недалёка ад Жлобіна.
Група на чале з падпаручнікам Станіславам Дзержаноўскім-Станіславовічам, якая накіроўвалася да Тошчыцы для злучэння з асноўнымі сіламі, была затрымана мясцовымі сялянамі. Даведаўшыся пра гэта, Грыневіч павёў свой атрад на дапамогу. Каля Тошчыцы паўстанцы ўступілі ў начную перастрэлку з ротай Смаленскага запаснога палка. Пасля паўгадзіннага бою яны адступілі, але прыкладна праз дзве гадзіны паўтарылі атаку. Калі на дапамогу царскім войскам прыбыла яшчэ адна рота 4-га рэзервовага батальёна Чарнігаўскага пяхотнага палка, атрад Грыневіча быў разбіты і рассеяўся ў лесе. У палон трапілі 38 паўстанцаў. Параненага Грыневіча знайшлі падчас прачэсвання наваколля, арыштавалі і даставілі ў турму ў Магілёве.
У турме ён вёў дзённік, рабіў малюнкі (на адным з іх выяўлены надмагільны крыж з якарам). Вядомыя некалькі вершаў з яго дзённіка. У Нацыянальнай бібліятэцы Польшчы захоўваецца ягоны верш «Песня прыгаворанага да смерці…»Адзін з самых трагічных і рамантычных помнікаў Беларусі знаходзіцца ў Рагачове. — Жывы журнал, 18 кастрычніка 2015.
года, па прысудзе ваенна-палявога суда, Тамаш Грыневіч быў публічна расстраляны ў Рагачове.
Ушанаванне памяці
На месцы пахавання Грыневіча на старых гарадскіх могілках у другой палове XIX стагоддзя быў усталяваны вялікі дубовы крыж, які прастаяў да 1980-х гадоў. У пачатку 1990-х гадоў мясцовымі краязнаўцамі прадпрымаліся спробы аднавіць памятны знак, але гэта так ні да чаго не прывялоУ Рагачове аднаўляюць памятны знак герою паўстаньня 1863 году Тамашу Грыневічу. // Будзьма беларусамі, 25 жніўня 2015. .
Вобраз Грыневіча стаў прататыпам Усяслава Грынкевіча ў творах Уладзіміра Караткевіча «Нельга забыць» і «Каласы пад сярпом тваім». Не выключана таксама, што Грыневіч быў продкам пісьменніка па мацярынскай лініі.
У 2015 годзе ў Рагачове грамадскія актывісты аднавілі памятны знак Тамашу Грыневічу.
Памятны знак знаходзіцца на старых гарадскіх могілках у Рагачове.
Гл. таксама Паўстанне 1863–1864 гадоў на тэрыторыі Рагачоўскага павета
Літаратура
— С. 163—164 Федосов Д. Г. «Об одной ветви Гриневичей герба Przyjaciel. Родословный очерк». Almanach Historyczny. Kielce, 2019. T. 21, s. 55-99.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Быхаўскім раёне Катэгорыя:Ваенныя Расійскай імперыі Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Расстраляныя ў Расійскай імперыі Катэгорыя:Прататыпы літаратурных персанажаў