Луі дэ Фюнэс (, поўнае імя Луі́ Жэрмэ́н Даві́д дэ Фюнэс дэ Галарса, ; ) — французскі кінаакцёр, комік, рэжысёр, сцэнарыст.
Біяграфія Нарадзіўся 31 ліпеня 1914 года ў сям’і юрыста, іспанца па паходжанню. Пасля вайны ўпершыню спрабуе сябе ў кінематографе. Яшчэ раней вучыўся на драматычных курсах Мішэля Сімона. У 1945 годзе зняўся ў сваім першым фільме «Барбізонская спакуса» рэжысёра Жана Стэлі. Першую галоўную ролю (браканьер Блеро) атрымлаў у фільме «Не злоўлены — не злодзей» (1958). Гэтая стужка робіць яго знакамітым.
Вяршыня папулярнасці прыходзіцца на 1960-я гг., калі Луі дэ Фюнэс прымаў удзел у трох-чатырох фільмах кожны год. Іграў камічнага камісара Жува ў трылогіі аб Фантамасе рэжысёра Андрэ Юнебеля. Юнебель спачатку плануе зняць 10 фільмаў гэтай серыі, але з-за не вельмі вялікай папулярнасці трэцяга («Фантамас супраць Скотланд-Ярда») праект быў закрыты.
Больш за 2 мільёны гледачоў з усяго свету прагледзелі фільмы «Вялікая прагулка» і «Разявака», дзе Луі дэ Фюнэс іграў найбольш бачныя і яскравыя ролі. Аналагічны поспех чакаў і серыю фільмаў пра прыгоды жандараў з Сен-Трапэ (1960-1970-у гг.) з Фюнэсам у ролі смешнага, але мужнага і знаходлівага паліцэйскага Людавіка Крушо.
15 сакавіка 1973 года атрымаў званне «Кавалер ордэна Ганаровага легіёна». З сярэдзіны 1970-х яго здароўе пагаршаецца. У 1975 годзе перажывае адразу два інфаркты. Акцёр кідае кіно і пачынае займацца гадаваннем коз і вырошчваннем кветак. Але, атрымаўшы званок ад Клода Зідзі з прапановай зняцца ў фільме «Крыльца ці ножка» (1976), ён не змог адмовіцца. Роля рэстараннага крытыка месье Дзюшмэна была выканана бліскуча. Роля ў фільме «Жандар і жандарэткі» (1982) была апошняй. Акцёр памёр 27 студзеня 1983 года ад сардэчнага прыступу.
Рысы характару Сам Луі дэ Фюнэс казаў: «Я не шкадую аб марудным развіцці маёй кар’еры. Гэтая маруднасць дапамагла мне грунтоўна зразумець маю прафесію. Калі я быў невядомым, я стараўся афарбаваць дэталямі, мімікай, жэстамі маленькія ролі, якія мне даручалі. Таму, калі пачаць нанова, то я б не адмовіўся ад гэтага шляху».
Аліўе, сын акцёра, сцвярджаў, што яго бацька быў вельмі скупы: «Бацька пастаянна насіў на паясным рамяні агромністую звязку ключоў ад усіх шафаў, дзвярэй і скрынь, на якіх, дзе толькі магчыма, былі замкі. Ён скрупулёзна правяраў кожны рахунак. Шэсць разоў ён прымушаў мяне спрабавацца ў кіно, а калі я заявіў, што хачу быць пілотам, пачаў устройваць страшэнныя скандалы. Словам, у сям’і ён быў тыранам» . «Ён быў чыстым арыстакратам, які любіў уласную і адзіную жонку, вудзіў рыбу і вырошчваў ружы. Ён не любіў шумнага, штодзённага жыцця. Ён жыў ва ўласным свеце, які стараўся, каб ніхто не кранаў».
Фільмаграфія
1945: La Tentation de Barbizon 1946: Six heures à perdre 1946: Апошні прытулак 1947: Антуан і Антуанета 1947: Круіз для невядомага 1948: Геклен 1949: Vient de paraître 1949: Мой сябар Сенфуан 1949: Mission à Tanger 1949: Millionnaires d'un jour 1949: Au revoir M. Grock 1949: Rendez-vous avec la chance 1949: Pas de week-end pour notre amour 1949: Un certain monsieur 1949: Je n’aime que toi 1949: Le jugement de Dieu 1950: La rue sans loi 1950: Adémaï au poteau-frontière 1951: Dr. Knock 1951: Les joueurs 1951: Un amour de parapluie 1951: Bibi Fricotin 1951: Boniface somnambule 1951: Boîte à vendre 1951: Sans laisser d'adresse 1951: La rose rouge 1951: Champions Juniors 1951: Le roi du bla bla bla 1951: La Passante 1951: La Poison 1951: Pas de vacances pour Monsieur le Maire 1951: Le Dindon 1951: Саламяны палюбоўнік 1951: Folie douce 1951: Ma femme est formidable 1951: Le Voyage en Amérique 1952: Les Sept péchés capitaux 1952: Ils étaient cinq 1952: Les Dents longues 1952: Agence matrimoniale 1952: La Fugue de Monsieur Perle 1952: Innocents in Paris 1952: Яна і я 1952: Je l'ai été trois fois 1952: Monsieur Taxi 1952: Monsieur Leguignon Lampiste 1952: Le Huitième Art et la Manière 1952: Moineaux de Paris 1952: L'amour n'est pas un péché 1952: La Putain respectueuse 1952: Les loups chassent la nuit 1953: Les Compagnes de la nuit 1953: La Vie d'un honnête homme 1953: Le rire 1953: L'Étrange Désir de monsieur Bard 1953: Dortoir des grandes 1953: Au diable la vertu 1953: Légère et court vêtue 1953: Capitaine Pantoufle 1953: Le Secret d'Hélène Marimon 1953: Faites-moi confiance 1953: Mon frangin du Sénégal 1954: Poisson d’avril 1954: Ah! Les belles bacchantes 1954: Хлеб у траве 1954: Le Chevalier de la nuit 1954: Les corsaires du Bois de Boulogne 1954: Службовая лесвіца 1954: Fraternité (TV) 1954: Les hommes ne pensent qu'à ça 1954: Huis clos 1954: Les Intrigantes 1954: Мадэмуазель Нітуш 1954: The Sheep Has Five Legs 1954: Тата, мама, служанка і я 1954: Les pépées font la loi 1954: La Reine Margot 1954: Scènes de ménage 1954: Tourments 1955: Napoléon 1955: Інгрыд, гісторыя фотамадэлі 1955: Les Impures 1955: L'impossible Monsieur Pipelet 1955: Les Hussards 1955: La Bande à papa 1955: Bonjour sourire 1955: Si Paris nous était conté 1955: Frou-Frou 1955: Mädchen ohne Grenzen 1956: Праз Парыж 1956: La Famille Anodin 1956: Papa, maman, ma femme et moi 1956: Bébés à gogo 1956: Закон вуліц 1956: Courte tête 1957: Comme un cheveu sur la soupe 1958: Таксі, прычэп і карыда 1958: Не злоўлены — не злодзей 1958: La Vie à deux 1959: I Tartassati (French title: Fripouillard & Cie) 1959: Totò, Eva e il pennello proibito 1959: Certains l'aiment froide 1959: Mon pote le gitan 1960: Dans l'eau qui fait des bulles 1960: Капітан Фракас 1960: Les Tortillards 1960: Candide ou l'optimisme au XXe siècle 1961: Le Crime ne paie pas 1961: La Belle Américaine 1962: La Vendetta 1962: Un clair de lune à Maubeuge 1962: Le Gentleman d'Epsom 1962: Les Veinards 1962: Nous irons à Deauville 1962: Le Diable et les Dix Commandements 1963: Des pissenlits par la racine 1963: Pouic-Pouic 1963: Carambolages 1963: Faites sauter la banque! 1964: Une souris chez les hommes 1964: Жандар з Сен-Трапэ — жандар Крушо 1964: Фантамас — інспектар Жуў 1965: Разявака 1965: Les Bons Vivants 1965: Le gendarme à New York 1965: Fantômas se déchaîne 1966: Рэстаран спадара Септыма 1966: Вялікая прагулка 1966: Fantômas contre Scotland Yard 1967: Les grandes vacances 1967: Аскар 1968: Le Petit Baigneur 1968: Le tatoué 1968: Le gendarme se marie 1969: Замарожаны 1970: L'homme orchestre 1970: Le gendarme en balade 1971: Sur un arbre perché 1971: Джо 1971: La folie des grandeurs 1973: Прыгоды рабіна Якава 1976: Крыльца ці ножка 1978: La Zizanie 1979: Le gendarme et les extra-terrestres 1980: L’avare 1981: La Soupe aux choux 1982: Жандар і дзяўчаты-жандары
Рэжысёрскія працы 1979 — L’avare
Сям’я Першая жонка — Джэрмэйн Луіз Элодзі Кэроер. Знаходзіліся ў шлюбе з 27 красавіка 1936 г. па 13 лістапада 1942 г.
Другая жонка — Жанна дэ Фюнэс. Знаходзіліся ў шлюбе з 20 красавіка 1943 г. па 27 студзеня 1983 — да самой смерці акцёра.
Сыны Ад першага шлюбу — Дэніэл Чарлз Луі дэ Фюнэс дэ Галарса (нар. 12 ліпеня 1937 г.). Ад другога шлюбу — Патрык Чарлз дэ Фюнэс дэ Галарса (нар. 27 студзеня 1944 г.). Ад другога шлюбу — Аліўе дэ Фюнэс (нар. 11 жніўня 1949 г.), акцёр.
Узнагароды Ордэн Ганаровага легіёна (1973); прэмія «Сезар» — за фільм «L’avare» (1980).
Спасылкі Біяграфія Луі дэ Фюнэса
Катэгорыя:Акцёры Францыі Катэгорыя:Кінарэжысёры Францыі Катэгорыя:Сцэнарысты Францыі