Кракаўская брама () — цагляная брама ў Любліне, была часткай гарадскога мура, які не захаваўся. Брама служыла ўездам у Люблін з боку Кракава, ад якога атрымала сваю назву.
Брама была пабудавана ў 1341 годзе па загадзе караля Казіміра III. Перад гарадскім мурам быў пракладзены роў, праз які да брамы быў перакінуты мост.
У першай палове XVI стагоддзя ўмацаванні былі абноўлены Себасцьянам Улохам. Брама рэстаўравалася ў 1673 і 1742—1745 гадах. У 1782 годзе рэканструявана архітэктарам Дамініка Мерліні.
У першай палове XIX стагоддзя браму ўпрыгожылі абразамі Дзевы Марыі і Святога Антонія (заступніка горада). У 1950-я гады брама была адрэстаўравана, у ёй цяпер знаходзіцца Музей гісторыі Любліна.
Галерэя
Спасылкі
Катэгорыя:Славутасці Любліна Катэгорыя:Брамы Польшчы Катэгорыя:Збудаванні Польшчы ў гатычным стылі Катэгорыя:З’явіліся ў 1341 годзе Катэгорыя:1341 год у Еўропе Катэгорыя:XIV стагоддзе ў Польшчы