Абру́бскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Абруб (Абруб-Ластавіцкі), размешчаны за 10 км ад райцэнтра г. Глыбокае.

Сельсавет мяжуе з Падсвільскім, Азярэцкім, Карабоўскім, Галубіцкім сельсаветамі Глыбоцкага раёна, а таксама з Докшыцкім раёнам. Плошча Абрубскага сельсавета — 9518 га. У склад сельсавета ўваходзяць 17 населеных пунктаўСельские Советы депутатов Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт .

Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Ластавіцкі сельсавет з цэнтрам у в. Ластавічы, у складзе Глыбоцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці.

Рашэннем райвыканкама ў красавіку 1948 года Ластавіцкі сельскі савет быў перайменаваны ў Абрубскі з цэнтрам у вёсцы Абруб. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 31 сакавіка 1958 года да сельсавета далучана частка скасаванага Дзеркаўшчынскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Кавалеўшчына, Маліноўшчына, Навасёлкі, Прыперна, Сарокі, Ступішча і Хмяльнова)Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 3. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласціФарміраванне тэрыторыі Глыбоцкага раёна Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 31 населены пункт.

Падчас калектывізацыі ў пасляваенны час і ўзбуйнення калектыўных гаспадарак былі пераселены і зніклі вёскі Дзехцяры (Дзехцяры-Шыпоўскія) (42 двары), Майсеенкі (28 двароў), Русакі (24 двары). 28 сакавіка 2011 года ліквідавана вёска НавасёлкіРешение Глубокского районного Совета депутатов от 28.03.2011 г. № 55 Об упразднении сельских населенных пунктов . Хутары Дзехцяры і Субатава фактычна не існуюць: адсутнічаюць жыхары і будынкі.

Геаграфія Адгор’і Свянцянскіх град са сярэднеўзвышаным рэльефам займаюць большую частку тэрыторыі Абрубскага сельсавета. На ўсход ад вёскі Кавалі знаходзіцца найвышэйшая кропка Глыбоцкага раёна, праз якую праходзіць Чарнаморска-Балтыйскі водападзел. Гідраграфічную сетку тэрыторыі сельсавета ўтвараюць азёры Ластавіцкае, Белае, Крывое, Чачалёўскае (Ражон) і ракі Аржаніца, Бярозаўка і іх прытокі, якія ставяцца да басейна Балтыйскага мора. Зашчэслянскі канал і прытокі рэк Чысцянка і Манашка нясуць ваду да Чорнага мора.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1382 чалавекі, з іх 95,3 % — беларусы, 2,7 % — рускія, 1,2 % — палякіЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1169 чалавек.

У 2018 г. у 14 населеных пунктах сельсавета пражывала каля 1347 чалавек, што складала 7,38 % ад сельскага насельніцтва Глыбоцкага раёнаИСЧЕЗНУВШИЕ ДЕРЕВНИ ОБРУБСКОГО СЕЛЬСОВЕТА ДУК Глыбоцкая централізаваная бібліятэчная сістэма. Дынаміка насельніцтва (год) 1949 1959 1969 1979 1989 1999 2009 2018 Колькасць жыхароў 4791 4342 3452 2747 2131 1849 1547 1343

Гаспадарка На тэрыторыі Абрубскага сельсавета знаходзіцца: Сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Каралі» Сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «За Радзіму» Гравійна-сартавальны завод, ф-л РУП «Дарбудіндустрыя» (в. Бацілоўшчына) Цяплічная гаспадарка базіснага гадавальніка Глыбоцкага лясгасаГлубокский опытный лесхоз

Транспарт Транспартныя зносіны з райцэнтрам ажыццяўляецца па аўтобусных маршрутах: Глыбокае — Падсвілле Глыбокае — Запалоўе Глыбокае — Шуневіча Глыбокае — Крулеўшчына Глыбокае — Докшыцы Глыбокае — Мінск

Славутасці Свята-Успенская царква (1748) — Стараверская царква Богаз’яўлення Гасподняга (Дрэўлеправаслаўнай паморскай царквы), другой паловы ХІХ ст.ХРАМ БОГОЯВЛЕНИЯ ГОСПОДНЯ, ЛАСТОВИЧИ (ДПЦ), в. Ластавічы Капліца могілкавая ХІХ ст. у в. Сарокі Помнікі загінулым у Другой сусветнай вайне (АбрубПомнікі землякам. Глыбоцкі раён «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць», БацілоўшчынаПамятны знак воінам. Глыбоцкі раён, в. Бацілоўшчына «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць», Прыпернае) Памятны знак спаленым вёскам Глыбоцкага раёнаПамятны знак спаленым вёскам Глыбоччыны. Глыбоцкі раён, в. Лаўрынаўка «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»(ля в. Лаўрынаўка) «Кавалеўская гара» — геалагічны помнік прыроды мясцовага значэння, найвышэйшы пункт Глыбоцкага раёна (226,4 м) ля в. КаваліРЕШЕНИЕ ГЛУБОКСКОГО РАЙОННОГО ИСПОЛНИТЕЛЬНОГО КОМИТЕТА 4 января 2018 г. № 18 «Камень Прыпернянскі» — геалагічны помнік прыроды мясцовага значэння (в. Прыпернае) Геалагічны заказнік мясцовага значэння «Малінаўшчынскія ўзвышшы» (ля в. Прыпернае)

Страчаная спадчына

Царква ў в. Сарокі

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе