Учалі́нскі раён (; ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Учалы.
Геаграфія Учалінскі раён мяжуе з Абзялілаўскім і Беларэцкім раёнамі. Плошча раёна складае 4549 км².
Гісторыя Учалінскі раён быў утвораны ў 1930 годзе ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 71291 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць башкіры (64,3 %), далей ідуць рускія (18,2 %) і татары (15,9 %).
Спасылкі
Старонка на партале Башкартастана
Катэгорыя:Раёны Башкартастана