Джэро́м Дэ́від Сэ́лінджэр ( ; , Нью-Ёрк — , Корніш, Нью-Гэмпшыр) — амерыканскі , класік літаратуры ЗША XX стагоддзя, найбольш вядомы як аўтар рамана «Лавец у жыце»Пераклад назвы рамана паводле А. Арцёмава (2013). Паводле Т. Камароўскай (2002) назва рамана перакладзена як «Над безданню ў жыце».
Біяграфія Першыя апавяданні пачаў пісаць яшчэ ў Манхэтэнскай школе (сярэдзіна 1930-х). У пачатку 1940-х дэбютаваў з малой прозай у часопісе «Story», дзе было надрукаванае апавяданне «Маладыя людзі» (The Young Folks). Дж. Сэлінджэр не скончыў ні каледжа, ні ўніверсітэта і пасварыўся з бацькам; ён вырашыў прысвяціць сябе літаратуры.
У 1942 пісьменнік пайшоў у войска. Сяржант Сэлінджэр служыў у контрвыведцы, удзельнічаў у аперацыі «Нептун». З таго часу ваенная тэма стала адной з галоўных у яго творчасці.
У перыяд 1940—65 г. былі надрукаваныя 22 апавяданні, аповесці «Фрэні і Зуі», «Вышэй кроквы, цесляры!» і «Сэймур: Уводзіны», але значная частка яго твораў пакуль не апублікаваная. Вядомасць прынёс раман «Лавец у жыце» (1951), у якім успрымальны да прыгажосці летуценны падлетак процістаіць практыцызму, канфармізму і спажывецтву дарослых. Пасля поспеху рамана пісьменнік пакрысе рабіўся самотнікам — амаль не даваў інтэрв'ю, рэдка публікаваўся, а ў 1965 наогул спыніў супрацоўніцтва з літаратурнымі часопісамі. Таксама Дж. Сэлінджэр забараніў перавыдаваць свае раннія творы ажно да апавядання 1948 года «Добра ловіцца рыбка-бананка» і адмовіўся ад прапановаў экранізаваць свае творы (адно з апавяданняў экранізавалі, але фільм пісьменніку не спадабаўся). З канца 1940-х пачаў цікавіцца філасофіяй дзэн, індуізмам, пазней практыкаваў гамеапатыю і нетрадыцыйную медыцыну. Ён імкнуўся пазбегнуць папулярнасці і з сярэдзіны 1960-х пачаў пісаць толькі для сябе.
Паводле пэўных звестак, Дж. Сэлінджэр напісаў яшчэ два раманы і шмат твораў малой формы. У ізаляцыі ад астатняга свету ён пражыў да самай смерці. Пісьменнік негатыўна рэагаваў на абнародаванне сваіх лістоў, балюча ўспрымаў з'яўленне розных рэмэйкаў і сіквэлаў «Лаўца ў жыце». Гадамі ён амаль не кантактаваў з людзьмі, не выступаў на тэлебачанні і радыё; творы позняга Дж. Сэлінджэра не прызначаліся для прыжыццёвай публікацыі.
Творы Лавец у жыце (The Catcher in the Rye) Вышэй кроквы, цесляры! (Raise High the Roof Beam, Carpenters) Сімор: Уводзіны (Seymour: An Introduction) Фрэні і Зуі (Franny and Zooey) Гэпварт 16, 1924 Пабачся з Эдзі Вінаваты, выпраўлюся Добра ловіцца рыбка-бананка (A Perfect Day for Bananafish)
Беларускія пераклады Гэпварт (пер. П. Марціновіча) // Крыніца. 1996. № 3(19). Раз на тыдзень — не смяротна (пер. А. Арцёмава) // ПрайдзіСвет. 2013. № 11. Час бананавых рыбак (пер. І. Бабкова) // Наша Ніва
Літаратура
Спасылкі prajdzisvet.org
Катэгорыя:Пісьменнікі ЗША XX стагоддзя Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Удзельнікі Другой сусветнай вайны