Бура́еўскі раён (; ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Бураева.

Геаграфія Бураеўскі раён мяжуе з Балтачаўскім, Мішкінскім, Бірскім, Дзюрцюлінскім, Калтасінскім, Янаульскім і Татышлінскім раёнамі. Плошча раёна складае 1820 км².

Гісторыя Бураеўскі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 22146 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць башкіры (69,5 %), далей ідуць татары (21,8 %), удмурты (4,3 %), рускія (2,1 %) і марыйцы (1,8 %).

Спасылкі

Сайт раённай адміністрацыі

Катэгорыя:Раёны Башкартастана