Чамзінскі раён (, , ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Мардовіі ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца рабочы пасёлак Чамзінка.
Геаграфія Чамзінскі раён геаграфічна размешчаны ў цэнтры ўсходняй частцы Рэспублікі Мардовія. Тэрыторыя раёна складае 1009,5 км². Чамзінскі раён самы ўзвышаны ў Мардовіі. Тут знаходзіцца самы высокі пункт у рэспубліцы, размешчаны ён у раёне сяла Вялікае Марэсева і роўны 324 м над узроўнем мора. Крыху ніжэй — Лысая гара, адкуль пайшоў цэментны завод.
Чамзінскі раён мяжуе на паўночным усходзе з Ацяшаўскім, ўсходзе — Дубёнскім, поўдні — Бальшаберазнікоўскім і трохі Лямбірскім, захадзе — Рамаданаўскім і паўночным захадзе — Ічалкаўскім раёнамі.
Чамзінскі раён знаходзіцца за 50 кіламетраў ад сталіцы Рэспублікі Мардовія — горада Саранска.
Гісторыя Створаны 16 ліпеня 1928 года.
Дэмаграфія На 2017 год насельніцтва раёна налічвала 8336 чалавек. У раёне пражываюць макшане, рускія і татары.
Спасылкі
Раён на афіцыйным сайце Мардовіі Сайт адміністрацыі раёна Афіцыйны сайт раёна
Катэгорыя:Раёны Мардовіі