Ісай Паўлавіч Казінец (сапраўднае імя: Іегуда Пінхусавіч Казінец; , Гэнічэск, Расійская імперыя — , Мінск) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў савецкага падполля ў Мінску ў часе Другой сусветнай вайны, пасмяротна атрымаў званне Героя Савецкага Саюза (1965).
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Яўрэй. Напярэдадні вайны працаваў у Беластоку. У пачатку нямецкай акупацыі Мінска арганізаваў і ўзначаліў падпольную групу ў Кастрычніцкім раёне горада. Уваходзіў у Мінскі падпольны гаркам КП(б)Б, адказваў за сувязь з падпольшчыкамі гета, кіраваў адпраўкай папаўнення, зброі, медыкаментаў савецкім партызанам. Адзін з арганізатараў падпольнай друкарні, дзе выдаваў лістоўкі, падпольны лісток «Вестник Родины». 27 сакавіка 1942 года арыштаваны нямецкімі акупацыйнымі органамі і пасля катаванняў павешаны. На месцы пакарання смерцю ў Цэнтральным скверы у пасляваенны час усталяваны мемарыяльны знак.
Памяць У Кастрычніцкім раёне Мінска яго імем названы плошча, вуліца (1964) і 2 завулкі. На доме па вул. Казінца, 1 знаходзіцца мемарыяльная дошка (1967).
Літаратура — С. 426. — С.10.
Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Павешаныя на акупаванай тэрыторыі СССР Катэгорыя:Павешаныя