«Зямля́» — беларускі дакументальны кароткаметражны фільм рэжысёра Віктара Аслюка, зняты на тэлеканале «Белсат» у 2011 годзе.
Сюжэт На беларуска-расійскім памежжы вядуць пошук чалавечых парэштак, не пахаваных з Другой сусветнай вайны. За 7 гадоў знайшлі больш за ажно 700 салдат. У 1942 годзе тут, у віцебскіх і ноўгарадскіх лясах праходзіла лінія фронту, дзе загінулі тысячы савецкіх вайскоўцаў: адзін полк СС знішчыў тры савецкія дывізіі. Страты Чырвонай Арміі падчас пазіцыйнай вайны за наступныя два гады склалі каля 75 %. Капачы едуць сюды за свой кошт, жывуць у палявых умовах, спяць у намётах, харчуюцца кансервамі і ўвесь дзень прасейваюць брудную зямлю, каб знайсці як мага больш. Праўда, галоўнае, што цікавіць капачоў — металічныя прадметы, што захаваліся лепш за чалавечыя косці… Бо менавіта па іх і можна знайсці загінулых тут салдат, каб аддаць ім апошні доўг: пахаваць па-хрысціянскі.
Здымачная група аўтар сцэнарыя і рэжысёр — Віктар Аслюк аператар — Ян Ганчарук асістэнт рэжысёра — Алесь Данільчык рэдактар — Яраслаў Камінскі прадзюсар — Міраслаў Дэмбінскі
Узнагароды Першая ўзнагарода ў катэгорыі замежных кароткаметражных дакументальных фільмаў — Міжнародны фестываль дакументальнага кіно «Cinema du Reel» (Парыж, Францыя, 2012).
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Беларусі Катэгорыя:Кароткаметражныя фільмы Беларусі Катэгорыя:Фільмы Віктара Аслюка