Леэн (Хелена Андрэеўна) Кульман (, Тарту, Эстонія — , Тарту) — Герой Савецкага Саюза (1965).

Біяграфія З 1940 года вучылася ў Талінскім педвучылішчы. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны прымала ўдзел у абароне Таліна. З 9 студзеня 1942 года баец 7-й эстонскай стралковай дывізіі. З красавіка 1942 года ў разведцы штаба Балтыйскага флота.

У верасні 1942 года закінута ў тыл ворага ў раён Тарту. Перадавала у Ленінград звесткі аб дыслакацыі варожых часцей у раёне Чудскага возера і Пярну. У канцы 1942 года схоплена нямецкімі войскамі. 6 сакавіка 1943 года пасля жорсткіх катаванняў пакарана смерцю ў Тарту.

Памяць У 1976 годзе вуліца ў Савецкім раёне Мінска (Беларусь) атрымала імя Х. А. Кульман, а на доме № 2 зараз знаходзіцца мемарыяльная дошка.

Літаратура Кульман Хелена Андреевна // Минск: Энцикл. справ. — Мн., 1983. — С. 209. Кульман Леэн (Хелена) Андреевна // Их именами названы…: Энцикл. справ. — Мн., 1987. — С. 336. Чернушевич А. Улица имени… // Минский курьер. — 2004. — 2 июля.- С. 14.

Катэгорыя:Пакараныя смерцю ў Другую сусветную вайну Катэгорыя:Расстраляныя Катэгорыя:Разведчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Жанчыны ў Вялікай Айчыннай вайне