Аляксандр Якаўлевіч Пархоменка (, в. Макараў Яр, Кацярынаслаўская губерня, Расійская імперыя — , УССР) — удзельнік грамадзянскай вайны ў Расіі на баку бальшавікоў
Біяграфія Член РСДРП(б) з 1904 года. За рэвалюцыйную дзейнасць тройчы арыштаваны (1906, 1909, 1911). У 1916 годзе вёў рэвалюцыйную агітацыю сярод салдат. Удзельнік Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года ў Маскве, у кастрычніку 1917 года ў Луганску, член павятовага камітэта РСДРП(б) і начальнік Чырвонай гвардыі. У 1918 годзе ўдзельнічаў у разгроме войск Каледзіна на Доне, у баях супраць нямецкіх акупантаў ва Украіне, у абароне Царыцына, у 1919 годзе — у ліквідацыі контррэвалюцыйнага мяцяжу атамана Грыгор’ева, абароне Харкава ад войск Дзянікіна. Са снежня 1919 года асобаўпаўнаважаны пры РВС 1-й Коннай арміі. З красавіка 1920 года — начальнік 14-й кавалерыйскай дывізіі 1-й Коннай арміі, ваяваў супраць войск Польшчы, Урангеля, Махно.
Загінуў у баі з махноўцамі.
Узнагароджаны 2 ордэнамі Чырвонага Сцяга.
Памяць У Мінску яго імем названа вуліца (1951).
Крыніцы
Літаратура Пархоменка Аляксандр Якаўлевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя. — Т. 8. — Мінск, 1975. — С. 292. Пархоменко Александр Яковлевич // Их именами названы…: энциклопедический справочник. — Мн., 1987. — С. 472—473.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Луганскай вобласці Катэгорыя:Памерлі ў Чаркаскай вобласці Катэгорыя:Загінулі ў Грамадзянскую вайну ў Расіі Катэгорыя:Члены РСДРП Катэгорыя:Бальшавікі Катэгорыя:Постаці Луганска Катэгорыя:Першаконнікі Катэгорыя:Военачальнікі Украіны Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Расіі