Георгій Васільевіч Чычэрын (, в. Караул, Тамбоўская губерня, Расійская імперыя — , Масква, РСФСР) — савецкі палітычны і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Пляменнік Б. М. Чычэрына (1828—1904) — рускага правазнаўцы, анаго з заснавальнікаў расійскай школы канстытуцыйнага права. Скончыў Пецярбургскі універсітэт (1896). 3 1897 года працаваў у Міністэрстве замежных спраў Расійскай імперыі. 3 1904 года удзельнічаў у сацыял-дэмакратычным руху. У 1904—1917 гадах у эміграцыі (Германія, Франція, Англія). У часы эміграцыі сакратар Цэнтральнага бюро замежных груп рускіх палітэмігрантаў. 3 1905 года член РСДРП, з 1906 года прыхільнік меншавізму. У першую сусветную вайну інтэрнацыяналіст.

У студзені 1918 годзе вярнуўся ў Расію. У 1918—1930 гадах — Наркам замежных спраў СССР (да 1922 года — РСФСР). У складзе савецкай дэлегацыі падпісаў Брэсцкі мір 1918.

Узначальваў савецкія дэлегацыі на Генуэзскай канферэнцыі 1922 года, Лазанскай канферэнцыі 1922—1923. Падпісаў Рапальскі дагавор 1922 года з Германіяй і інш. Член ЦК УКП(б) у 1925—1930 гадах.

Аўтар прац па гісторыі рэвалюцыйнага руху, міжнародных адносін.

Памяць У Мінску яго імем названа вуліца (1922), на доме № 1 мемарыяльная дошка (1977).

Літаратура

О’Коннор, Т. Э. Георгий Чичерин и советская внешняя политика 1918—1930 гг. / Т. Э. О’Коннор. — Москва: Прогресс, 1991. — 320с.:ил.

Катэгорыя:Палітыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Паліглоты Катэгорыя:Члены ЦК КПСС Катэгорыя:Члены ЦВК СССР Катэгорыя:Бальшавікі Катэгорыя:Меншавікі Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Расіі Катэгорыя:Музыказнаўцы СССР Катэгорыя:Брэсцкі мір Катэгорыя:Народныя камісары замежных спраў СССР Катэгорыя:Выпускнікі Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта Катэгорыя:Нарадзіліся ў Тамбоўскай губерні