Пуцеправод па Першамайскай вуліцы, таксама вядомы як Гарбаты мостТакую ж назву ў горадзе таксама носіць стары пуцеправод па вуліцы Якубоўскага — аўтамабільна-пешаходны пуцеправод у Магілёве. Злучае цэнтральную і паўночную часткі горада, праходзячы над чыгуначнымі пуцямі лініі Магілёў — Крычаў Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі. Па пуцеправодзе праходзіць Першамайская вуліца.
Гісторыя Стары пуцеправод пабудаваны ў 1923 годзе. Меў 5 пралётаў, даўжыня складала 41,7 м, шырыня 14,1 мЗгодна з праектнай дакументацыяй для новага пуцеправода, існая шырыня складала 13,36 м.
На пачатак 2019 года пуцеправод не быў аварыйным, але меў візуальна зношанымCамый старый городской путепровод в Могилеве закрывают на ремонт. Видео, таму першапачаткова планавалі яго толькі абнавіць, не змяняючы яго памераў. Але праз планы Беларускай чыгункі ў будучыні правесці руху цягнікоў на гэтым у частку, было вырашана ўзвесці новы пуцеправодМост по Первомайской в Могилеве после реконструкции станет шире и выше.
Праект новага пуцеправода распрацаваны інстытутам «Магілёўграмадзянпраект» (архітэктары У. В. Чаховіч, А. Л. Садкова (генплан), Л. А. Балашэнка (дасканальныя чарцяжы)). Праз патрабаванні нарматываў па праходжанні цягнікоў ён стаў на 60 сантыметраў вышэйшым за стары, што яшчэ больш падкрэсліла яго «гарбатасць», а таксама быў пашыраны да 4 палос замест ранейшых дзвюх. Пад памер пуцеправода былі павялічаны і дарожныя пад’езды з абодвух бакоў.
Стары пуцеправод закрыты для руху з 3 верасня 2019 года. Перакрыццё гэтага ўчастку галоўнай вуліцы горада паўплывала на працу амаль трох дзясяткаў маршрутаў грамадскага транспартуПутепровод через железнодорожные пути на улице Первомайской закрыт на ремонт. Фото. 03.09.19 MogilevNEWS.by. На працягу верасня стары пуцеправод быў дэмантаваны. Пры будаўніцтве новага пуцеправода, каб паспець у сціслыя тэрміны, выкарыстоўваліся сарты высокатрывалага бетону са спецыяльнымі дабаўкамі для паскарэння зацвярдзення. На будоўкі працавалі спецыялісты Будаўніча-мантажнага цягніка № 761 ААТ «Дарбудмантажтрэст», Будтрэста № 12, філіяла Дарожна-будаўнічаага ўпраўлення № 14 ААТ «Дарожна-будаўнічы трэст № 3», а таксама «Гарсвятла», «Белтэлекама», Гарэлектратранспарту. Праца на аб’екце была арганізавана ў трохзменным рэжымеГалина Хитрикова. При строительстве моста на Первомайской в Могилеве применялись сорта высокопрочного бетона с добавками. 07.11.19 .
7 лістапада 2019, да , быў адкрыты рух па новым пуцеправодзе. Першымі па новым пуцепровадзе на электробусе праехаліся прадстаўнікі кіраўніцтва горада і вобласці, у тым ліку старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў і старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц.
Далей вяліся работы па ўзвядзенні ходнікаў, агароджы, архітэктурных элементаў, замене чарнавога пакрыцця на чыставое. Да канца красавіка скончаны агароджы і тумбы на ўездах, завершаныя стэламі-свяцільняміБудет красиво. Путепровод на Первомайской подсветят стилизованные фонари. 24 April 2020. Афіцыйная здача ў эксплуатацыю запланаваная на пачатак чэрвеня 2020.
Апісанне Новы пуцеправод мае бэлечную канструкцыю. Шырыня адзінага пралёта складае 16,7 м (па восі). Шырыня пуцеправода складае 20,1 м, шырыня праезнай часткі — 14 м.
Уздоўж моста праходзіць дэкаратыўная літая чыгунная агароджа, выкананая на гомельскім заводзе «Цэнтраліт». На ўездах на пуцеправод устаноўлены групы з дзвюх тумбаў, абліцаваных шэрым паліраваным гранітам з Пакостаўскага радовішча (Украіна). Большая тумба складаецца за трох рознавялікіх аб’ёмаў, якія ступеньчата павышаюцца да краёў агароджы. Два меншыя аб’ёмы вырашаны плоскасна, толькі верхнія вуглы аздоблены трыма ўтопленымі зубцамі. Вышэйшы аб’ём мае ў плане форму квадрата і аздоблены з трох бакоў трыма прызматычнымі зубцамі рознай вышыні са скошаным верхнім вуглом. У верхняй частцы тумба мае крыжпадобную форму. Вуглы запоўнены металічнымі пласцінамі, якія памяншаюцца да верху. . На вялікіх тумбах устаноўлены пяціметровыя свяцільні ў выглядзе стылізаваных стэл, выкананых з матаванага белага шкла з навершам і падстаўкай з залацістай нержавейкі.
Меншая тумба ўстаноўлена на перападзе вышыні металічнай агароджы. Мае ў форму блізкую да квадрата. Вуглы на ўсю вышыню аформлены ў выглядзе зубцоў. Завершана дзвюма невялікімі аб’ёмамі васьмівугольнай формы.
Даўжыня агароджы з тумбамі складае 92,23 м.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:1923 год у Магілёве Катэгорыя:2019 год у Магілёве Катэгорыя:Пуцеправоды Магілёва Катэгорыя:Першамайская вуліца (Магілёў)