Зянон Якуць ( — ) — каталіцкі святар заходняга абраду, рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч, удзельнік беларускага хрысціянскага руху XX стагоддзя, душпастыр.
Біяграфія Нарадзіўся ў засценку Скурцішкі Новааляксандраўскага павета Ковенскай губерні. Паходзіў з сялянскай сям’і: бацькі — Ян і Юзэфа (з дому Гасянцоў) Якуці.
У 1909—1912 ггадах вучыўся ў Відзаўскім гарадскім 4-класным вучылішчы, дзе скончыў поўны курс навучання. Паспяхова здаў экзамен на званне аптэкарскага вучня ў снежні 1912 года і атрымаў пасведчанне з Пецярбургскай навучальнай акругі. Вучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі. Прымаў удзел у дзейнасці беларускага культурна-асветнага гуртка студэнтаў-семінарыстаў. Пасвячоны ў святары ў 1919 годзе.
З беларускім нацыянальна-рэлігійным рухам звязаны з часоў вучобы ў Вільні. У 1920—1924 гадах выконваў святарскія абавязкі ў парафіі Шаркаўшчына Дзісенскага дэканата. Ад пачатку душпастырскай дзейнасці свядома і паслядоўна праводзіў беларусізацыю рымска-каталіцкай царквы ў парафіях з беларускім насельніцтвам. Звяртаўся да вернікаў з казаннямі і праводзіў катэхізацыю дзяцей на беларускай мове. Пахаваны на парафіяльных могілках у Шаркаўшчыне.
У канцы 1920-х гадоў, акрэсліваючы месца і ролю Зянона Якуця ў беларускім хрысціянскім руху XX стагоддзя, адзін з яго лідараў, Адам Станкевіч, напісаў:
Успамін На смерць Зянона Якуця Казімір Сваяк напісаў верш: О, Браце мой у долі і нядолі! Паверыў я, што лёг ты ў магілу, Бо-ж сумна так стагнаў твой дух ад болі, Што твой народ згубіў айчыну мілу… Так верыў ты, што час свабодны прыйдзе, Дух божы ўвыш народ з працьмы падойме, Нячыстага аддасьць навек агідзе, Нас зорам дабраты адвечнае абойме — Любіў народ ты, Браце, сэрцам цэлым І зразумеў яго бяду духову; Вучыў яго, ад горачы збалелы, Каб уміраць і жыць заўсёды быў гатовы.
Ты адышоў, згарэўшы як афяра, За наш народ, — за вечную ідэю Яго душы: пражыці не як мара На сьвеце бед, а мець надзею Здабыць той зьніч з грудзей самога Бога, Што шчасьце дасьць жывому чалавеку… Ах, цяжкая туды, Браток, дарога, — Хоць значана нам Божанькай спрадвеку.
Агонь ты нёс і сьветачам быў зорным, Гарэў пламенна цэлаю істотай, — Прад Богам быў і кволы і пакорны, Людзям служыў з анельскаю ахвотай. О, будзь шчасьліў!.. бо ты жывеш — я веру, Хоць пад дзярном галоўка супачыла… І я сабе магілу ўжо адмеру, Ах, бо мяне зьнямога асіліла.
Спасылкі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Браслаўскім раёне Катэгорыя:Постаці беларускага каталіцтва Катэгорыя:Выпускнікі Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі