«Асколкі» — беларускі дакументальны фільм, зняты рэжысёрам Віктарам Аслюком на тэлеканале «Белсат» у 2011 годзе. Сюжэт Пасля падзення Савецкага Саюза некалькі мужчын сярэдняга ўзросту вярнуліся ў сваю маленькую беларускую вёску. Ні ў аднаго з іх няма сям’і. Аўтар гэтага фільма паказвае, як жывуць героі у бясконцых праблемах, звязаных з гаспадаркай. Не ўспамінаючы мінулага, не думаючы пра будучыню, героі гэтага фільма жывуць адзін дзень. Гарэлка і размовы пра штодзённыя справы, жарты і іранічныя каментары з палітычных падзей у Беларусі ратуюць іх ад адзіноты. Толькі тэлебачанне звязвае іх са светам, хаця і яны ў гэта не вераць. Яны жывуць у ізаляцыі, якую выбралі для сябе. Здымачная група рэжысёр — Віталь Неруш прадзюсар — Раман Шафранскі Узнагароды і намінацыі Leipzig DOK Festival — 2011, намінацыя «International Programme Award» у межах «International Programme Documentary and Animated Film» рэжысёру Віктару Аслюку
Спасылкі
Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Беларусі Катэгорыя:Фільмы Віктара Аслюка