Альбі́н Фадзе́евіч Дзяко́нскі герба «Кораб» (; 1838—1918) — шляхціч, маршалак дваранства Кобрынскага павета. Губернскі сакратар

Біяграфія Сын Тадэвуша Дзяконскага (1810—1845) і Альжбеты з Выганоўскіх. Каталік.

У 1879—1882 гадах займаў пасаду кобрынскага павятовага маршалка. Быў ганаровым міравым суддзёй Кобрынска-Пружанскай акругі, старшынёй мясцовага ўпраўлення расійскага таварыства Чырвонага Крыжа. У гэты ж час навучаўся ў Імператарскім Маскоўскім універсітэце. Пражываў у горадзе Кобрыне, потым у БрэсцеПамятная книжка по Гродненской губернии на 1881 год. (Адрес-календарь) // Гродно: Гродненский губернский статистический комитет, 1881. — С. 81.

Узнагароджаны медалём «У памяць вайны 1853—1856» і знакам Чырвонага КрыжаПамятная книжка по Гродненской губернии на 1882 год. (Адрес-календарь) // Гродно: Гродненский губернский статистический комитет, 1882. — С. 82.

Валодаў маёнткам Чахец у Пружанскім павеце, які атрымаў у якасці пасагу ад першай жонкі. Ён упарадкаваў у маёнтку парк, разбудаваў сядзібу. Яго сын ад першага шлюбу Мар’ян успадкаваў маёнтак пасля смерці бацькі.

Сям’я З жонкай Марыяй Ганнай з Керназіцкіх мелі сына Мар’яна. Пасля яе смерці (1887) ажаніўся другім разам з Ядвігай з Ажэшкаў. Мелі сыноў Вацлава і Альбіна, дачок Ганну Крысціну і Ядвігу Эмілію.

Спасылкі Генеалогія нашчадкаў Вялікага сойма

Альбін Фадзеевіч Катэгорыя:Павятовыя маршалкі кобрынскія