«Народны альбом. Ненаўмысны шэдэўр» — беларускі дакументальны фільм, створаны Сяргеем Будкіным і Яўгенам Шапчыцам на тэлеканале «Белсат» у 2016 годзе. Сюжэт Мы вяртаемся ў той час, калі задумваўся праект, і праходзім з удзельнікамі 20-гадовы шлях ажно да рыхтавання рымэйку на сцэне ў верасні 2016 года. Усе, хто меў дачыненне да «Народнага альбому», пасталелі. Лёс раскідаў іх па розных тусоўках і нават краінах. Сяброўскія стасункі не захаваліся. Ці змогуць удзельнікі сабрацца разам? А калі змогуць, ці здолее новая інсцэнізацыя паўтарыць поспех папярэдняй? У фільме бралі ўдзел

Здымачная група аўтары фільму — Сяргей Будкін, Яўген Шапчыц аператары — Аляксандр Алейнікаў, Яўген Шапчыц, Ягор Яфімаў, Павал Раманеня, Дзмітры Грыневіч, Андрэй Фаніпальскі аэраздымкі — Зміцер Стэльмах, Зміцер Грышчук, Мацей Слупскі мантаж — Яўген Шапчыц, Аляксей Сіпачоў графічны дызайн — Ілля Бажко рэдактар — Дзмітры Грыневіч прадзюсар — Раман Варшыцкі генеральны прадзюсар — Аляксей Мінчонак

Спасылкі

Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Беларусі Катэгорыя:Фільмы на беларускай мове