Цахіягійн Элбэгдорж (30 сакавіка 1963), мангольскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт Манголіі (з 18 чэрвеня 2009 па 10 ліпеня 2017), адзін з лідараў мірнай рэвалюцыі 1990. Двойчы займаў пасаду прэм'ер-міністра Манголіі, адзін раз — віцэ-спікера Вялікага дзяржаўнага хурала.

Біяграфія

Па нацыянальнасці захчын, малодшы з 8-мі сыноў пастуха. Падчас тэрміновай службы ў арміі пісаў вершы ў армейскую газету, быў заўважаны Галоўным палітычным упраўленнем Мангольскай народнай арміі, быў накіраваны на вучобу ў Львоўскае ваенна-палітычнае вучылішча (скончыў у 1988). Падчас вучобы ў СССР пранікся ідэямі перабудовы і галоснасці. Пасля вяртанння на радзіму ўвайшоў у лік кіраўнікоў створанага апазіцыйнага МНРП Мангольскага дэмакратычнага саюзу.

Жанаты, мае чацвёра сыноў.

Спасылкі Mongolia names new prime minister BBC News, August 20, 2004 (About Democratic Coalition won 36 out of 76 seats in parliament and the power sharing agreement, Elbegdorj becomes Prime Minister)

Катэгорыя:Прэзідэнты Манголіі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Манголіі Катэгорыя:Журналісты паводле алфавіта Катэгорыя:Журналісты Манголіі Катэгорыя:Выпускнікі Гарварда Катэгорыя:Праваабаронцы Манголіі Катэгорыя:Кіраўнікі Дэмакратычнай партыі Манголіі Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Выпускнікі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча