Э́дальскі за́мак (, ) — неагатычны замак у Эдальскай воласці на беразе Эдальскага возера, у гістарычнай вобласці Курляндыі ў заходняй Латвіі. Нацыянальная архітэктурная і археалагічная славутасць.

Гісторыя Замак быў пабудаваны для біскупа Пілтэнэ паміж 1264 і 1267 гадамі. У XVI стагоддзі перабудаваны, і з 1561 па 1920 год быў ва ўласнасці балтыйскага нямецкага роду фон Бераў.

У XVIII стагоддзі замак быў разбудаваны, а ў 1835—1841 гадах перабудаваны ў неагатычным стылі, адным з першых у Курзэмэ. У час першай расійскай рэвалюцыі пашкоджаны пажарам. У 1906—1907 гадах у адным з кутоў палаца былі прыбудаваны памяшканні для прыслугі і вежа.

Літаратура

Спасылкі

Афіцыйная старонка Турыстычны партал Латвіі

Катэгорыя:Замкі Латвіі Катэгорыя:Замкі Тэўтонскага ордэна Катэгорыя:Збудаванні Латвіі ў неагатычным стылі Катэгорыя:Кулдыгскі край Катэгорыя:З’явіліся ў XIII стагоддзі Катэгорыя:XIII стагоддзе ў Латвіі