Леанід Цімафеевіч Пракопчык (,  — ) — беларускі краязнавец, пісьменнік.

Біяграфія Скончыў Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію імя Ціміразева ў 1958 годзе. Працаваў брыгадзірам, аграномам, настаўнікам, у рэдакцыях газет «Калгасная праўда» і «Знамя юности», рэдактарам на Беларускім тэлебачанні рэжысёрам на кінастудыі мультфільмаў.

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1994 года.

Дзейнасць Даследаваў мясціны, звязаныя з жыццём і творчасцю Змітрака Бядулі, В. Дуніна-Марцінкевіча, Я. Чачота, С. Манюшкі, Ядвігіна Ш. У біяграфіі Янкі Купалы выявіў новыя звесткі. Сабраў і літаратурна апрацаваў народныя легенды і паданні. Аўтар краязнаўчых нарысаў, кінасцэнарыяў, п’ес.

Літаратура

Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі