Багуча́рскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Варонежскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Багучар.

Геаграфія Багучарскі раён мяжуе з Верхнемамонскім, Петрапаўлаўскім, Расашанскім і Канцяміраўскім раёнамі, а таксама з Растоўскай вобласцю. Плошча раёна складае 2180 км².

Гісторыя Багучарскі раён быў утвораны 30 ліпеня 1928 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР. Перыяд калектывізацыі пачаўся ў 1928 годзе і скончыўся ў 1933 годзе. Сучасныя межы раёна склаліся ў 1970 годзе.

Спасылкі

Сайт раённай адміністрацыі Багучарскі раён / Варонежскі гід.

Катэгорыя:Раёны Варонежскай вобласці