Кацярына Паўлаўна Вернер (, Варшава) — беларускі і расійскі архітэктар.
Біяграфія У пачатку Вялікай Айчыннай вайны пражывала ў Маскве. Асуджана на спецпаселішча па нацыянальнай прыкмеце. Рэабілітаваная ў 2004 годзеВернер Екатерина Павловна (1918) // Мемориал.
Скончыла Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1956 годзе. Працавала ў Орску, з 1962 па 1975 г. — архітэктарам, вядучым архітэктарам у Белдзіпрасельбудзе, Белдзіпрахарчпраме, у праектна-канструктарскім бюро Мінхарчпрама БССР.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1962 года. Пражывала ў Мінску.
Творчасць Распрацоўвала праекты планіроўкі і забудовы пасёлкаў, кварталаў Орска (1947—1956), сядзіб саўгасаў Какчатаўскай і Гомельскай абласцей (1956-68).
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Архітэктары Расіі Катэгорыя:Постаці Орска