Міха Гарапеўшак (; нар. 12 сакавіка 1991, Цэле, Славенія) — славенскі футбаліст, абаронца кіпрскага клуба АСІЛ з Лісі.
Клубная кар’ера З’яўляецца выхаванцам клуба «Сімер Шампіён» з славенскага горада Цэле, за які ён дэбютаваў ва ўзросце 20 гадоў. За родны клуб Міха правёў 63 матчы, у якіх забіў тры галы. Улетку 2014 года з’ехаў у Польшчу, дзе выступаў у складзе клуба трэцяга дывізіёна «Легіяновія». За гэты клуб абаронца згуляў у 17 гульнях, у якіх забіў адзін гол. У жніўні 2015 года года перайшоў у стан «Валыні» з Луцка, якая тады гуляла ў першым дывізіёне ўкраінскага футбола.
У ліпені 2017 года Гарапеўшак вярнуўся ў Польшчу, у «Алімпію» з горада Грудзёндз, якая тады выступала ў другім дывізіёне. У складзе польскага клуба Міха згуляў у 17 матчах, у якіх забіў адзін гол. Праз год Гарапеўшак вярнуўся ў Луцк. У складзе валынянаў славенец у агульнай суме прыняў удзел у 82 матчах, у якіх зарабіў 18 выніковых балаў (10+8).
У лютым 2020 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»Словенский защитник Горопевшек стал игроком минского "Динамо". У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў беларускі клубПятеро футболистов покинули минское "Динамо". У сакавіку 2021 года далучыўся да адэскага «Чарнаморца», дапамог яму вярнуцца ў Прэм’ер-лігу, але сам па заканчэнні сезона 2020/21 пакінуў каманду.
У жніўні 2022 года далучыўся да кіпрскага «Этнікаса», якому дапамог вярнуцца ў элітны дывізіён. У жніўні 2023 года перабраўся ў АСІЛ.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Славеніі Катэгорыя:Ігракі ФК Шампіён Цэле Катэгорыя:Ігракі ФК Легіяновія Легіянова Катэгорыя:Ігракі ФК Валынь Луцк Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпія Грудзёндз Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Чарнаморац Адэса Катэгорыя:Ігракі ФК Этнікас Ахна Катэгорыя:Ігракі ФК АСІЛ Лісі