Сяргей Ханжанкоў (, пас. Усць-Уціны, Магаданская вобласць, СССР — , Мінск, Беларусь) — арганізатар і кіраўнік моладзевай антысавецкай арганізацыі, якая дзейнічала ў Мінску ў 1962—1963 гадах і мела на мэце падарваць радыёглушыльную вежу ў Мінску.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і былых палітзняволеных (бацька быў асуджаны ў 1935 годзе, дзед па матчынай лініі — у 1929 годзе). У 1955 годзе сям’я атрымала дазвол вярнуцца з Магадана ў еўрапейскую частку СССР і пасялілася ў Мінску.

У 1959 годзе паступіў на гідратэхнічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута.

Сям’я слухала заходнія радыёстанцыі. У 1962 годзе ён разам з Віктарам Храпавіцкім і Рыгорам Сярогіным стварыў невялікую падпольную групоўку, якая збіралася распачаць друк антысавецкіх улётак. Пасля было пастаноўлена падрыхтавацца і падарваць радыёглушыльную вежу ў Мінску. Ханжанкоў і Храпавіцкі знайшлі ў лесе снарады і, распілаваўшы іх, здабылі выбухоўку. Пасля пачалі распрацоўваць тэкст улётак, якія збіраліся расклеіць пасля аперацыі. Пасля недатрымання канспірацыі пра групу стала вядома КДБ. У групу быў падасланы агент КДБ, былы аднакласнік ХанжанковаМинский диссидент: «Беларусь изменится без революций — люди просто станут европейцами» Кастусь Лашкевіч, Максім Гайко (відэа), TUT.BY.

27 мая 1963 года ўдзельнікі групы былі арыштаваныя.

7 кастрычніка 1963 года засуджаны за «спробу зрабіць дыверсію» і «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 10 гадоў лагераў. Пасля вызвалення ў 1973 годзе вярнуўся ў Мінск. Працаваў інжынерам у Беларускім дзяржаўным інстытуце праектавання аўтадарог, рабочым на заводзе імя Кірава. У 1990-я гады супрацоўнічаў з Санкт-Пецярбургскім Мемарыялам.

Аляксандр Салжаніцын у інтэрвію згадаў Ханжанкова:

У 1976 годзе спрабаваў арганізаваць сустрэчу былых палітзняволеных, але сустрэча не адбылася, бо ўсе яе ўдзельнікі былі часова затрыманыя КДБС. Ханженков: «НИКОГДА НИ О ЧЕМ НЕ ЖАЛЕЛ». Удзельнік I з’езда палітзняволеных (жнівень 1990 года, Санкт-Пецярбург).

Пачынаючы з гадоў «перабудовы» актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці, паслядоўна выступаў за дэмакратызацыю беларускага грамадства. У апошнія гады жыцця быў публічнай персонай, часта даваў інтэрв’ю.

З 2002 года на пенсіі. Нерэабілітаваны і рэабілітацыі ніколі не дамагаўся. Памёр ва ўласнай кватэры ў Мінску пасля цяжкай хваробы 16 сакавіка 2016 года.

Спасылкі Сяргей Ханжанкоў у Слоўніку Маракова Анкета Свабоды: Сяргей Ханжанкоў Радыё Свабода 13 чэрвеня 2010 Мяне ўзялі са снарадам у руках // Наша Ніва, 24 лістапада 2010 г.

Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР Катэгорыя:Дысідэнты Беларусі