Дарожка — шматзначны тэрмін
Дарожка — памяншальна-ласкальная форма да дарога; вузкая дарога, сцежка. Дарожка — спецыяльна зробленая для хадзьбы вузкая дарога ў садах, парках і пад. Дарожка — вузкі доўгі дыван; палавік. Дарожка — рыбалоўная прылада ў выглядзе доўгага шнура з кручком і прынадай на канцы. Дарожка — вузкае доўгае паглыбленне на чым-н.; жалабок, разорка. Бегавая дарожка — спецыяльная кругавая дарожка на стадыёнах, катках і пад., на якой праводзяцца трэніроўкі і спаборніцтвы ў бегу. Веладарожка Гукавая дарожка. Лётная дарожка — паласа зямлі на аэрадроме, прызначаная для ўзлёту і пасадкі самалётаў. Дарожка дыска (трэк) — сегмент дыскавай памяці (дыскета, цвёрды дыск), у выглядзе канцэнтрычнай акружнасці на паверхні дыска, рухаючыся па якой магнітная галоўка накапляльніка запісвае інфармацыю. Такіх дарожак на паверхні дыска можа быць ад некалькіх дзясяткаў да некалькіх сотняў. Дарожка крокаў.