Раіса Уладзіміраўна Ту́зава (Раіса Уладзіміраўна Тузава-Юскавец, ; , ) — вучоны ў галіне мікрабіялогіі, доктар ветэрынарных навук (1964), прафесар (1966).
Біяграфія Нарадзілася ў Маскве. У 1947 годзе скончыла Маскоўскі хіміка-тэхналагічны інстытут мясной прамысловасці. З 1952 года працавала ў Навукова-даследчым інстытуце жывёлагадоўлі Акадэміі навук БССР, з 1956 года ў Беларускім навукова-даследчым ветэрынарным інстытуце. З 1964 года ў Мінскім педагагічным інстытуце імя М. Горкага і адначасова на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка ў Беларускім навукова-даследчым ветэрынарным інстытуце.
Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па праблемах этыялогіі, патагенезу, эпізааталогіі і вакцынацыі бруцэлёзу і туберкулёзу сельскагаспадарчай жывёлы.
Сярод апублікаванага: Микробные и вирусные заболевания животных, опасные для человека (зоопозы). — Мн., 1969.; Туберкулёз сельскохозяйственных животных и птиц. — Мн., 1983.; Эволюция домашних животных. — М.: Знание, 1989. — 64 с. — (Новое в жизни, науке, технике. Биология; № 7). Классическая и современная иммунология / Р. В. Тузова-Юсковец, Н. А. Ковалёв. — Мн.: Белорусская наука, 2006. — 691 с. — На рус. яз. — ISBN 985-08-0758-X Молекулярно-генетические механизмы эволюции органического мира. Генетическая и клеточная инженерия / Р. В. Тузова, Н. А. Ковалёв; Национальная Академия Наук Беларуси, Институт экспериментальной ветеринарии им. С. Н. Вышелесского. — Мн.: Беларуская навука, 2010. — 395 с. — ISBN 978-985-08-1186-8
Літаратура — С. 118.
Спасылкі Тузова-Юсковец, Раиса Владимировна // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Катэгорыя:Ветэрынары СССР Катэгорыя:Мікрабіёлагі СССР Катэгорыя:Мікрабіёлагі Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага НАНБ Катэгорыя:Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка Катэгорыя:Члены КПСС