Васіль Васілевіч Карпе́чанка (, в. Будзішча, Гомельскі павет, Гомельская губерня — , Магілёў) — беларускі паэт.

Біяграфія Нарадзіўся 7 студзеня 2925 года ў Будзішчы Гомельскага павета Гомельскай губерні (цяпер — Чачэрскі раён Гомельскай вобласці).

Скончыў Будзішчанскую няпоўную сярэднюю школу, вучыўся ў 1939—1941 гадах у Нова-Беліцкім лесатэхнічным тэхнікуме.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, у баях быў тройчы паранены.

З 1946 г. працаваў настаўнікам пачатковых класаў Сідаравіцкай, затым Роўкавіцкай школ Чачэрскага раёна. Скончыў у 1952 годзе Гомельскае педвучылішча, у 1957 годзе беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Магілёўскага педінстытута. Працаваў загадчыкам аддзела пісьмаў, адказным сакратаром у рэдакцыі магілёўскай раённай газеты «За камуністычную працу».

З 1959 г. каля 30 гадоў працаваў у Рэчкаўскай СШ Магілёўскага раёна на пасадах дырэктара, намесніка дырэктара па ваенна-патрыятычным выхаванні, выкладчыка беларускай мовы і літаратуры. З 1987 г. — пазаштатным карэспандэнтам-арганізатарам Бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП Беларусі па Магілёўскай вобласці.

Член СП Беларусі з 1990 г.

Творчасць Пачаў друкавацца з 1953 года ў раённых, абласных, рэспубліканскіх газетах і часопісах, калектыўных зборніках «Дняпро» (1957), «Прыдняпроўе» (1959). Пра свае ваенныя шляхі-дарогі расказаў у шматлікіх творах, якія ўвайшлі ў паэтычныя зборнікі розных гадоў: «Споведзь збалелай душы» (1994), «Я родам з Будзішча» (1994), «Вярхом на ўрагане (1996)», «Боль» (1998), «Назаўсёды» (2002), «Ішла вайна» (2005). Выдаў зборнікі вершаў для дзяцей «Сандалікі-скакалікі» (1994), «Крылаты будзільнік» (1998). Многія вершы ўключаныя ў школьныя падручнікі для малодшых класаў. Апублікаваў шмат вершаў, баек, гумарэсак для дарослых. Зборнік вершаў «Толькі з табою» (1998) пакладзены на музыку.

Узнагароды За гераізм адзначаны ордэнамі Славы ІІІ ступені, Айчыннай вайны І ступені, медалем «За адвагу» і інш.

Бібліяграфія Сонейка ўзышло: Вершы. — Мн., 1961. Споведзь збалелай душы: Выбранае. — Магілёў, 1994. Я родам з Будзiшча: Вершы. — Магілёў, 1994. Сандалiкi-скакалiкi. — Магілёў, 1994.

Памяць

Імем В. В. Карпечанкі названа вуліца ў Магілёве. Мемарыяльная дошка беларускаму пісьменніку Карпечанку Васілію Васільевічу на будынку сярэдняй школы ў в. Рэчкі Магілёўскага раёна (Рашэнне Магілёўскага аблвыканкама ад 14 верасня 2006 года № 18-8).

Крыніцы

Літаратура Аношкін, І. Франтавік, настаўнік, паэт / І. Аношкін // Веснік Магілёва. — 2005. — 22 июля. — С. 6. Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т. / пад рэдакцыяй А. В. Мальдзіса. — Мінск, 1995. — Т. 6. — С. 615—616. Дзятлаў, А. Не лічыць ветэран гады / А. Дзятлаў // Прыдняпроўская ніва (Магілёў). — 2004. — 28 лютага. — С. 5. Дуктов, В. Бывший воин стал поэтом / В. Дуктов // Веснік Магілёва. — 2002. — 4 ліпеня. — С. 4. Дуктаў, У. Паэт-франтавік / У. Дуктаў // Магілёўскія ведамасці. — 2005. — 6 студзеня. — С. 3. Карпечанка Васіль Васільевіч: некралог // Прыдняпроўская ніва (Магілёў). — 2005. — 31 жніўня. — С. 2. Сідарэнка, І. Сонечныя залацінкі паэзіі / І. Сідарэнка // Прыдняпроўская ніва (Магілёў). — 2000. — 21 кастрычніка. — С. 2. Скульбедаў, В. «Жыццё ў мяне і лёс адзіны з маёю любаю Радзімай» / В. Скульбедаў // Зямля і людзі. — 2004. — 15 снежня. — С. 15.

Спасылкі Карпечанка Васіль Васільевіч (1925—2005)

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Нарадзіліся ў Чачэрскім раёне