Васіль Мікалаевіч Новікаў (, вёска Ламачына, Аршанскі раён, БССР) — беларускі навуковец і палітык, доктар філасофскіх навук, кандыдат на пост прэзідэнта Беларусі ў 1994 годзе.
Біяграфія Васіль Новікаў нарадзіўся 21 лістапада 1946 года ў вёсцы Ламачына Аршанскага раёна. Быў адзінаццатым дзіцем у сям’і рабочага-чыгуначніка. З 1969 па 1974 год вучыўся на філасофскім факультэце Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Да паступлення ва ўніверсітэт працаваў слесарам-зборшчыкам на Аршанскім прыборабудаўнічым заводзе, служыў у Савецкай арміі ў танкавых войсках, затым працаваў слесарам Аршанскага завода «Легмаш» і слесарам-электрамантажнікам вопытнага завода ў Ленінградзе.
Пасля заканчэння ЛДУ — выкладчык у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, з 1977 года — інструктар, другі сакратар Горацкага райкама КПБ, у 1985—1988 гадах — першы сакратар Чэрыкаўскага райкама КПБ, затым першы намеснік загадчыка аргаддзела ЦК КПБ. З 1969 года — член КПСС.
Народны дэпутат Рэспублікі Беларусі 12-га склікання. Быў першым намеснікам старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання.
У 1994 годзе ўдзельнічаў у выбарах прэзідэнта Беларусі, заняў апошняе месца, набраўшы 4,29 % галасоўВынікі прэзідэнцкіх выбараў 1994 года .
Пасля выбараў знаходзіўся ў апазіцыі да Аляксандра Лукашэнкі. З 1998 года — саветнік пасольства Беларусі ў Малдове. Пасля працы ў пасольстве ўзначальваў Інстытут філасофіі НАН Беларусі да 2009 года. З 2009 года — загадчык кафедры філасофіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.
Творы На новом витке истории. - Мн., 1996. - 59 с. Быть или не быть?: [диалектика социального прогресса и перспективы человека] / Новиков Василий Николаевич. - Минск : [б. и.], 1998. - 143 с. Социальная закономерность / В.Н.Новиков. - Мн. : ИСПИ, 2000. - 42, Социальный прогресс: Универсализация. Гуманизация. Перспективы / В.Н.Новиков. - Мн. : ИСПИ, 2002. - 199 с. Гуманизация социума – императив XXI века / В. Н. Новиков. - Минск : Белорусская наука, 2006. - 215 с. От рыночного безумия к человеческому разуму / Л.Е.Криштапович, В.Н.Новиков, О.И.Титов. - Мн., 1995. - 82 с. Феномен туризма: человеческое измерение: монография / [В. Н. Новиков и др.]. - Минск : БГУФК, 2015. - 115 с. Туризм в Беларуси: методология, направления, перспективы / И. Филипович, В. Новиков, И. Воробьева. – Saarbrücken: LAP LAMBERT Academic Publishing, 2015. – ISBN-13: 978-3-659-48659-3. – 149 с. Правовое регулирование туристической деятельности: учеб.-метод. пособие / В.Н. Новиков, Д.Н. Киселёв. – Минск: БГУФК, 2017. – 246 с.
Літаратура Centrum Naukowo-Analityczne „Białoruska Perspektywa”: Kto jest kim w Białorusi. Białystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000, s. 313, seria: Biblioteka Centrum Edukacji Obywatelskiej Polska – Białoruś. ISBN 83-913780-0-4. Новікаў Васіль Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 435. Новиков Василий Николаевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 455. Новиков Василий Николаевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 187.
Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі (1994) Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Члены БПАЛ «Справядлівы свет»