3-і камунальны дом — жылы дом у Віцебску, размешчаны на Узгорскай слабадзе, на рагу вуліц Суворава (№ 34) і Савецкай (№ 23).

Пабудаваны ў 1927—1932 гадах з цэглы і дрэва па праекце Васіля Вукалава.

Архітэктура

Чатырохпавярховы П-падобны ў плане будынак. Камунальны дом прызначаўся для маласямейных і адзінокіх. Складаецца з 6 двухкватэрных секцый з лесвічнымі клеткамі і адной секцыі з калідорнай планіроўкай. Кватэры маюць па 3 і 4 пакоі, плошча якіх ад 10 да 24 м², кухню плошчай ад 7 да 10 м², санітарны вузел. У секцыі з калідорнай планіроўкай на кожным паверсе 11 жылых пакояў, 2 агульныя кухні, умывальні, пакой для заняткаў і адпачынку. У цокальным паверсе камунальна-бытавыя памяшканні. У працэсе эксплуатацыі дома праведзена некалькі рэканструкцый кватэр, якія закранулі ўнутраную планіроўку. Архітэктурнае аблічча будынка стрыманае, без дэкаратыўных дэталей. Выразнасць фасадаў дасягаецца рытмічнай групоўкай акон, падзеленых вертыкальным чляненнем паўлоджый, заглыбленых на таўшчыню сцен.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:1932 год у Віцебску Катэгорыя:Вуліца Суворава (Віцебск) Катэгорыя:Збудаванні Віцебска ў стылі канструктывізм Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Васіля Вукалава Катэгорыя:Савецкая вуліца (Віцебск)