Генадзь Міхайлавіч Гвоздзік (, Рыбінск, Яраслаўская вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1962 годзе. Працаваў у Белхарчпраекце, архітэктарам Фрунзенскага раёна Мінска, старшым архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў у Белпрампраекце, з 1976 года — старшым архітэктарам у Белкааппраекце, з 1981-га — кіраўніком праектнай групы Белэнергарамналадка, з 1988 года — вядучы архітэктар Беллегпрампраекта.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1970 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): апаратны корпус электратэхнічнага завода (1966—1968), лабараторны корпус ІБіА Дзяржбуда БССР (1968—1970) у Мінску, Магілёўская абутковая фабрыка (1973).
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары СССР Катэгорыя:Галоўныя архітэктары раёнаў Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Магілёва