Кобра-К — адзін з беларуска-славацкіхБронетраеспортёр Кобра-К варыянтаў мадэрнізацыі савецкага бронетранспарцёра БТР-70.

Гісторыя Распрацоўка мадэрнізаваных варыянтаў БТР-70 для ўзброеных сіл краіны і замежных заказчыкаў пачалася на 140-м рамонтным заводзе МА РБ у горадзе Барысаў у пачатку 2000-х гадоўВалерий Ковалев. Эффект модернизации // «Красная звезда» от 15 августа 2002.

У 2001 годзе завод пачаў распрацоўку мадэрнізаванага варыянту БТР-70 сумесна са славацкай кампаніяй «Metapol», якая прапанавала для ўстаноўкі на бронетранспарцёр свой вежавы баявы модуль «Cobra» (які таксама прапаноўваўся для ўстаноўкі на БМП-1 і на мадэрнізаваны варыянт БТР OT-64 SKOT чэхаславацкай вытворчасці)Алексей Мазепов. MILEX 2003 // журнал "Техника и вооружение", № 8, 2003. стр.11-14.

Распрацоўка бронемашыны праходзіла ў 2001—2002 гадах, у ёй удзельнічалі 140-ы рамонтны завод, беларускае ААТ «Пеленг», а таксама славацкія фірмы «Metapol» і «ZTS Dubnica»Валерий Ковалев. В дело вступают «Кобры»… // «Красная звезда» от 25 октября 2001. У далейшым, першая «Кобра-К» прыняла ўдзел у комплексных аператыўна-тактычных вучэннях «Бярэзіна-2002», якія праходзілі з 27 мая па 2 чэрвеня 2002 года7 мая 140-й ремонтный завод (Борисов) отмечает 60-летие со дня основания // «Во славу Родины» от 4 мая 2003.

У кастрычніку 2002 года дэманстрацыйны ўзор бронемашыны «Кобра-К» удзельнічаў у міжнароднай выстаўцы ўзбраення і ваеннай тэхнікі SOFEX-2002 у Амане (Іарданія), на якой прадэманстраваў свае баявыя і тэхнічныя магчымасці. Па выніках выпрабаванняў «Кобра-К» была ўзнагароджана срэбным медалём выстаўкіподполковник запаса Николай Макаревич. Успех приходит к тем, кто умеет работать надежно и качественно // «Во славу Родины», № 81 от 30 апреля 2013.

Пазней «Кобра-К» была прадстаўлена 13—16 мая 2003 года ў Мінску на 2-й міжнароднай выстаўцы ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2003 як экспартны варыянт мадэрнізацыі БТР-70.

У 2007 годзе Судан закупіў два бронетранспарцёра «Кобра-К».

Апісанне У ходзе пераабсталявання БТР-70 у «Кобра-К» ладзіўся капітальны рамонт, рэматарызацыя (два бензінавых рухавіка ЗМЗ-4905 замяняюць на 8-цыліндравы дызельны рухавік КАМАЗ-7403.10 з магутнасцю 260 к. с.)Капитальный ремонт и модернизация Кобра-К / официальный сайт ОАО «140-й ремонтный завод».

Вежа дэмантавана, замест яе усталяваны вежавы баявы модуль Cobra, узброены 30-мм аўтаматычнай гарматай 2А42 (з боекамплектам 300 снарадаў), спараным з ёй 7,62-мм кулямётам ПКТ (з боекамплектам 1600 патронаў), у дэсантным аддзяленні размешчаны СТРК 9П135М (з 3 ракетамі). Баявы модуль вырабляецца на заводзе ZTS у горадзе Дубніца-над-Вагамкапитан М. Тополь. Военная промышленность стран Восточной Европы // "Зарубежное военное обозрение", № 12, 2017. стр.23-28.

Усталявана палепшаная сістэма кіравання агнём з прыцэлам BPK-2-42. Вырабляецца замена радыёабсталявання — замест радыёстанцыі Р-123М усталявана радыёстанцыя Р-173 з перамоўнай прыладай Р-174.

Таксама бронемашына абсталявана шасцю 81-мм дымавымі гранатамёты 902В «Туча-2» і сістэмай кандыцыянавання DATO-V нямецкай вытворчасці.

Варыянты і мадыфікацыі Ёсць звесткі пра тое, што разглядалася магчымасць ўстаноўкі модуля Cobra на БТР-60ПБ.

Эксплуатанты

Как Беларусь выглядит на фоне мировых торговцев оружием? // Новости Tut.by, 11 марта 2013

Катэгорыя:Бронетранспарцёры Катэгорыя:Зброя Беларусі Катэгорыя:Бранятэхніка Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 2002 годзе