«Наша хата» — беларускае кнігавыдавецкае таварыства. Створана 15(28) снежня 1908 г. у Вільні. Заснавальнікі: В. Бонч-Асмалоўскі, Б. Даніловіч, Я. Манькоўскі, А. Уласаў, У. Цэтэрман.
Мела на мэце выданне кніг пра Беларусь на беларускай і іншых мовах. У 1909—1911 гг. выпусціла творы мастацкай літаратуры: ананімную беларускую паэму «Тарас на Парнасе», «Дзед Завала» Ядвігіна Ш., «Дзядзька голад» С. Віткевіча, «Дым» М. Канапніцкай, «Архіп і Лявонка» М. Горкага, падручнік «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» Я. Коласа, а таксама навукова-папулярныя кнігі.
У 1911 г. спыніла дзейнасць у сувязі з эканамічнымі цяжкасцямі.
Літаратура Бярозкіна Н. Гісторыя кнігадрукавання Беларусі (XVI — пачатак XX стст.). Мн., 1998. С. 135.
Катэгорыя:Беларуская літаратура XX стагоддзя Катэгорыя:Беларускія выдавецтвы Катэгорыя:З’явіліся ў 1908 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1911 годзе Катэгорыя:1908 год у Вільні Катэгорыя:1908 год у літаратуры Катэгорыя:Арганізацыі Вільні