Дом Грубіна — будынак у Шклоўскім пасадзе Магілёва, размешчаны на рагу вуліцы Першамайскай (№ 21) і Пажарнага завулка (№ 1).

Гісторыя

Дом пабудаваны купцом 2-й гільдыі Натанам Грубіным (пам. 1909)Каталог яўрэйскіх могілак Магілёва. У будынку размяшчаліся гасцініцы «Метраполь», «Арлоўская» і аптэка Б. Моўшавіча. У час Першай сусветнай вайны ў гасцініцы пражывалі афіцэры Стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага, а пазней бальшавіцкі баявы атрад. Пасля разгрому Карнілаўшчыны, Л. Карнілаў і яго саўдзельнікі генералы А. Дзянікін, А. Лукомскі, С. Маркаў, І. Раманоўскі і іншыя былі арыштаваны і трымаліся пад вартай у гасцініцы «Метраполь», пасля пераведзены ў быхаўскую турму.

Зараз у будынку размяшчаецца аддзяленне «Беларусбанка».

Мемарыяльныя дошкі савецкаму кампазітару, Народнаму артысту СССР Эдуарду Калманоўскаму (2012, скульптар Андрэй Вараб’ёў), які нарадзіўся ў 1923 годзе ў гэтым доме.

Спасылкі

Катэгорыя:Пажарны завулак (Магілёў) Катэгорыя:Першамайская вуліца (Магілёў) Катэгорыя:Славутасці Магілёва Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Магілёва