Месяц (каляндарны) — адна з 12 няроўных частак, на якія падзяляецца каляндарны год у сонечным календары.
Сінадычны (29,5306 сут.), перыяд змены месяцавых фаз. Сідэрычны, або зорны (27,3217 сут.), перыяд вяртання Месяца на такое самае месца сярод зорак. Трапічны (27,3216 сут.), перыяд вяртання Месяца да такой самай даўгаты. Анамалістычны (27,5546 сут.), прамежак часу, за які Месяц паслядоўна праходзіць праз перыгей. Драканічны (27,2122 сут.), прамежак часу, за які Месяц праходзіць праз такі самы вузел сваёй арбіты.
Літаратура
Катэгорыя:Каляндар Катэгорыя:Адзінкі вымярэння часу Катэгорыя:Час у астраноміі