36-ы паліцыйны стралецкі полк () — беларускае калабарацыйнае падраздзяленне мясцовай паліцыі.
Шлях батальёна Першапачаткова полк кватараваў ва Урэччы (каля Слуцка). Пазней 36-ы полк быў пераведзены ў Валожын Вілейскай акругі. Валожын знаходзіўся побач з Налібоцкай пушчай, таму полк бесперапынку вёў змаганне з партызанамі. Капітан Барашкевіч праводзіў таксама набор для папаўнення палка i быў ягоным маральным правадыром. Паводле непацверджаных даных, полк у гэты час налічваў каля 1100 чалавек.
З разведзводкі Баранавіцкага партызанскага злучэння за перыяд ад 20 да 30 лістапада 1943 года:Пра гарнізон Валожына Места Валожын — батальён 36-га паліцэйскага палка: 550 чалавек, з іх 130 паліцэйскіх, 60 — лясная ахова, 300 чалавек — войскі СС. Мястэчка Вішнева — 2-гі батальён 36-га паліцэйскага палка, вёска Шапавалы, Камарова, Дайноўка — 3-ці батальён 36-га паліцэйскага палка.
Эвакуацыя Падчас эвакуацыі з Беларусі полк браў удзел у баях з бальшавікамі, пры гэтым загінуў сам капітан Барашкевіч. У час адступлення назіраліся вельмі частыя выпадкі дэзерцірства, падчас якіх былі забітыя некаторыя камандоўцы. Недабіткі палка былі ўжо на тэрыторыі Германіі ўключаныя ў склад брыгады Зіглінга.
У складзе брыгады Зіглінга 36-ы стралецкі паліцыйны полк увайшоў у склад 3-га палка брыгады разам з іншымі былымі беларускімі фармаваннямі.
Літаратура Спробы арганізацыі беларускага войска пры нямецкай акупацыі Беларусі / Францішак Кушаль Беларусь пад нямецкай акупацыяй / Юры Туронак.
Спасылкі Ю. Грыбоўскі. Беларускі легіён СС: міфы і рэчаіснасць Пра гарнізон Валожына
Катэгорыя:Беларускія калабарацыянісцкія фарміраванні ў Другой сусветнай вайне Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе Катэгорыя:1943 год у Беларусі