Дом па Першамайскай вуліцы, 12 — жылы дом у Шклоўскім пасадзе Магілёва, размешчаны паміж вуліцай Лазарэнкі і 1-м Крутым завулкам. Пабудаваны ў 1950—1954 гадах па праекце архітэктара Л. Рымінскага. У доме 143 кватэры.

З 1968 года ў доме працавала спецыялізаванае атэлье 1-га разраду «Абнавіце» па рамонце мужчынскай і жаночай вопраткі і лёгкага адзення. Уваходзіла ў склад фабрыкі індпашыву і рамонту адзення. Выконвала таксама пашыў верхняй мужчынскай і жаночай вопраткі, лёгкага жаночага адзення, пашыў штаноў, рамонт вырабаў з натуральнай скуры, футра.

Таксама ў савецкія часы ў будынку размяшчаўся гастраном «Тэатральны», цяпер «Перекрёсток 11».

Спасылкі

Катэгорыя:Жылыя будынкі Беларусі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Магілёва Катэгорыя:Збудаванні Магілёва ў стылі савецкага класіцызму Катэгорыя:1954 год у Магілёве Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Льва Рымінскага Катэгорыя:Першамайская вуліца (Магілёў) Катэгорыя:Вуліца Лазарэнкі (Магілёў) Катэгорыя:1-ы Круты завулак