Усевалажскі муніцыпальны раён () — муніцыпальнае ўтварэнне ў складзе Ленінградскай вобласці Расіі. Найбуйнейшы па колькасці насельніцтва муніцыпальны раён Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Усевалажск.

Раён размешчаны ў паўночнай частцы Ленінградскай вобласці паміж Санкт-Пецярбургам і Ладажскім возерам, на поўнач ад Нявы.

Плошча раёна — 3036,4 км².

Геаграфія Мяжуе на поўначы — з Прыазерскім муніцыпальным раёнам; на паўднёвым усходзе — з Кіраўскім муніцыпальным раёнам; на захадзе — з горадам федэральнага падпарадкавання Санкт-Пецярбургам; на паўночным захадзе — з Выбаргскім муніцыпальным раёнам; Адлегласць ад адміністрацыйнага цэнтра раёна да цэнтра Санкт-Пецярбурга — 28 км.

З усходу тэрыторыя раёна абмываецца водамі Ладажскага возера.

На тэрыторыі раёна размешчаны азёры: Лембалаўскае, Каўгалаўскае, Хепаярві, Валаярві. Па тэрыторыі раёна працякае рака Охта, паўднёвая мяжа праходзіць па цячэнні ракі Нявы.

Дзеючы з 1879 года Ржэўскі палігон дзеліць раён прыкладна на дзве роўныя часткі — паўночную і паўднёвую.

Катэгорыя:Раёны Ленінградскай вобласці